Палітыка

За мяжу Казуліну можна. А ў прэзыдэнты?

Аляксандар Казулін

08.10.2008 16:50

Міністэрства ўнутраных спраў патлумачыла “Свабодзе”, чаму Аляксандру Казуліну пры наяўнасьці судзімасьці дазволены выезд за мяжу.


Міністэрства ўнутраных спраў патлумачыла заблытанае пытаньне адносна таго, ці зьнятая з былога кандыдата на прэзыдэнта судзімасьць і ці маё ён права выезду за мяжу. Нагадаем: пасьля таго як 16 жніўня Аляксандра Казуліна вызвалілі зь віцебскай калёніі, МУС заявіў, што судзімасьць зь яго ня зьнятая. Гэта ж на пачатку верасьня пацьвердзіў і старшыя Вярхоўнага суду Валянцін Сукала. Між тым учора, 7 кастрычніка, намесьнік кіраўніка управы грамадзянства і міграцыі Аляксей Бягун паведаміў карэспандэнту “Эўрарадыё”, што Аляксандар Казулін ужо “выязны з краіны”. На гэтай падставе мэдыі зрабілі выснову, што і судзімасьць з апазыцыянэра зьнятая. На просьбу Радыё Свабода сытуацыю патлумачыў кіраўнік прэсавай службы МУС Алег Сьлепчанка:

“Ёсьць ужо яснасьць, проста тут юрыдычная казуістыка. Дык вось, судзімасьць зь яго ня зьнятая. Але ў сувязі з указам пра амністыю ён падпадае пад 96 артыкул Крымінальнага кодэксу, паводле якога лічыцца “асобай, вызваленай ад далейшага пакараньня”. На гэтай падставе яго і выключылі са сьпісаў тых, хто ня мае права на выезд за мяжу. Ці можа ён удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах? Гэтае пытаньне не да мяне”.

Аляксандар Казулін цяпер знаходзіцца ў Брусэлі, ягоны мабільны тэлефон адключаны. Паводле дачкі палітыка Юлі Казулінай, у сям’і няма яснасьці ў пытаньні пра судзімасьць бацькі, бо ніхто ня бачыў указу Аляксандра Лукашэнкі пра яго памілаваньне:

“Мы самі ня ведаем, зьнялі судзімасьць ці не. Як мы можам сказаць, калі ня бачылі гэтага ўказу? Тата даручыў адвакату знайсьці гэты дакумэнт, бо нідзе ў базе яго няма”.

Адвакат Аляксандра Казуліна Зьміцер Гарачка паведаміў, што ўказу пра памілаваньне Аляксандра Казуліна ён таксама ня бачыў. Ці можа ў гэтым указе быць палажэньне аб зьняцьці судзімасьці? Адвакат гэтага не выключае:

“Патлумачу, каб разумелі. Памятаеце такую крымінальную справу Ўладзіслава Туркіна, гэта “Мінск-Лада”? Як яго памілавалі. Са зьняцьцем судзімасьці, зь вяртаньнем усёй маёмасьці. Такім чынам, у нашай краіне магчыма ўсё”.

Паводле адваката Зьмітра Гарачкі, ён рэкамэндаваў Аляксандру Казуліну “зьвярнуцца ў адпаведныя органы з хадайніцтвам аб азнаямленьні з копіяй указу пра ягонае памілаваньне”.

Паводле адваката Зьмітра Гарачкі, толькі пры зьнятай судзімасьці Аляксандар Казулін зможа ўдзельнічаць у наступных прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Дзед
08.10.2008 17:40

Мне здаецца, што ніякага указу пра памілавання Казуліна няма. Было вуснае указанне выпусціць. Такім чынам можа быць і вуснае указанне вярнуць яго назад у калонію, бо яшчэ два гады па прыгавору суду застаецца. Сапраўды выглядае на якісь гандаль.
Дажыліся беларусы: гандлюем свабодай сваіх грамадзян з Захадам.


Імя:: Mikola Горад:: З ЭЗ
08.10.2008 17:43

Пакіньце вы гэтага А. Казуліна ў спакою, у чалавека не хапае падрыхтоўкі на лідэра нацыі па цэламу шэрагу парамэтрў і час яму самому зразумеці пасьля адной спробы
прарвацца ў лідэры, У яго ўсё як у Лукі, а што нарабіў Рыгоравіч вы яшчэ будзеце сёрбаці тры кадэнцыі пакуль не дагоніце
і перагоніце самых сябе, бо ў Эўропе такіх больш не відаць...


Імя:: Пятрусь
08.10.2008 18:42

Працуй Казулін... працуй эфектыўна... на рэжым


Імя:: Васильев Горад:: Минск
09.10.2008 01:47

Все это ерунда. Лучше почитайте "Открытое письмо в ответ на «Открытое письмо»" - _http://www.ucpb.org/?lang=rus&open=18970

Похоже эти демократические банкроты не на шутку перекусались. Наверно это хорошо. Вообще давно пора навести порядок в этим болоте под названием "демсилы", "хартия", "огп", "одс", "милинкевич", "козулин", "лебедько" и прочих ничего не значующих для белорусов польских торговых марок. Необходимо начать писать историю с чистого листа.

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ