Палітыка

Лукашэнка: Мы за вашае пажыцьцёвае старшынства

Аляксандар Стуб

07.10.2008 15:36

На сустрэчы зь дзейным старшынём АБСЭ А.Стубам А.Лукашэнка заявіў, што гатовы з Эўразьвязам “на любыя стасункі”. Аднак пры гэтым ён папрасіў: “Не патрабуйце ад нас таго, што мы сёньня ня можам зрабіць”.


Паводле А.Лукашэнкі, “бяда Эўропы ў тым, што яна паставіла перад сабой задачы адносна Беларусі, сфармаваўшы іх з аднаго пункту гледжаньня, ад так званай апазыцыі”.

“Мы цалкам адэкватныя людзі і гатовыя вучыцца там, дзе можам навучыцца. Калі Эўразьвяз хоча, каб цэнтар Эўропы быў у Эўропе, то трэба здымаць усялякія заслоны”, — заявіў А.Лукашэнка.

Таксама А.Лукашэнка заявіў, што ім пастаўлена перад урадам задача пашыраць кантакты зь Фінляндыяй па будаўніцтве атамнай электрастанцыі.

Спадар Стуб заявіў пра магчымасьць нармалізацыі стасункаў і пашырэньня дыялёгу паміж Эўропай і Беларусьсю.

“Час перагарнуць старонку ў дачыненьнях Беларусі і Эўропы”, — заявіў А.Стуб. — “Мы адчуваем, што пасьля крызісу ў Грузіі балянс перамясьціўся на Ўсход”.

“Унутры Эўразьвязу правільныя настроі, што Беларусь рухаецца ў правільным кірунку. Гэта асноўны падыход, які я прывёз у Беларусь. Выбары — гэта адчувальнае пытаньне. Ніхто ня можа адкінуць тое, што былі пазытыўныя зрухі ў 2008 годзе параўнальна з 2000 і 2004 гадамі”, — заявіў А.Стуб.

“За сказанае вамі мы гатовы прагаласаваць, каб вы былі пажыцьцёвым старшынём АБСЭ. Вы першы заходні палітык, які адкрыта, аб'ектыўна, публічна сказаў пра Беларусь. Калі Эўропа зробіць два крокі, то Беларусь зробіць пяць крокаў”, — заявіў А.Лукашэнка.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Генадзь Горад:: Менск
08.10.2008 01:06

..Й, смешна, Й, "горка". Да чаго, яны абодва, "падобнвя"...


Імя:: Хрун Маржоў
08.10.2008 12:21

На месцы фінскага міністра, я б павесіўся ад такой адзнакі сваіх заслугаў...


Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
08.10.2008 13:57

Пан А.Стуб амаль нічога не вырашае ў ЭЗ - там больш нудная працэдура вырашэньня пытань і даволі часта праходзяць абсурдальныя рашэньні ў адносінах да РБ
(напрыклад візавае пытаньне).

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb