Палітыка

“У Лукашэнкі ёсьць тры гады на заходнім кірунку”

Кірыл Коктыш

07.10.2008 14:11

Як выглядаюць беларуска-расейскія дачыненьні пасьля візыту Ўладзімера Пуціна ў Менск? Чаму Пуцін і Лукашэнка абышлі самыя вострыя пытаньні ў беларуска-расейскіх дачыненьнях?


На гэтыя пытаньні адказвае дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных адносін Кірыл Коктыш

Цыганкоў: “Ці зьмянілася што-небудзь кардынальна ў беларуска-расейскіх дачыненьнях пасьля парлямэнцкіх выбараў? Што новага сказала сустрэча Лукашэнкі і Пуціна?”

Коктыш: “Я б сказаў, што нічога не зьмянілася. Лукашэнка вельмі добра ведае, што ў яго ёсьць каля трох гадоў, цягам якіх ён можа нешта зрабіць на заходнім накірунку. Гэта тыя гады, цягам якіх якія будзе будаваць БТС-2, Балтыйскую трубаправодную сыстэму другой чаргі, якая пойдзе ў абыход Беларусі.

Пакуль БТС-2 не збудаваная, Расея ня можа ўжыць ніякіх санкцыяў супраць Беларусі. Пакуль няма транзытнай альтэрнатывы, адносіны Масквы і Менску ня могуць пагоршыцца, але яны наўрад ці могуць і палепшыцца”

Цыганкоў: “Чаму Пуцін і Лукашэнка абышлі самыя вострыя пытаньні ў беларуска-расейскіх дачыненьнях – цану на газ і прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі?”

Коктыш: “Гэта азначае, што па гэтых пытаньнях не было дасягнута ніякай дамоўленасьці. Пазыцы бакоў так моцна разыходзяцца, што публічна пра гэта заяўляць азначала б толькі абвастраць даволі вострую сытуацыю. І пакуль няма пэрспэктыў сумясьціць гэтыя погляды ў адзінае цэлае.

Цыганкоў: “Але нічога не было сказана і пра расейскі крэдыт, пытаньне пра які многія называюць ужо вырашаным. Зрэшты, яго так называюць ужо некалькі месяцаў…Ваш прагноз у гэтым сэнсе?”

Коктыш: “Калі мы ўзгадаем гісторыю з першым крэдытам, то беларускі бо і тады, за паўгады, казаў, што пытаньне ўжо вырашанае. Але ж Масква вырашала яго даволі доўга і цягнула да самага канца. Што да гэтых двух мільярдаў – магчыма, яны і будуць дадзеныя, але – пад якія гарантыі і пад якую палітыку?

Я не зьдзіўлюся, калі расейскі бок раптам заявіць, што праца і перамовы пра гэты крэдыт яшчэ не пачыналіся, а была толькі нейкая дэклярацыя аб намерах”

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb