Палітыка

“Дубль-галасаваньне" на "Полацак-Шкловалакне”

07.10.2008 08:14

На прадпрыемстве “Полацак-Шкловалакно” актывісты правялі тайнае дубль-галасаваньне, каб праверыць афіцыйныя вынікі выбараў.

Вынік такі: выбары адбыліся, але ніводны кандыдат не набраў неабходнай колькасьці галасоў. Ці могуць мець такія праверкі практычныя наступствы?

Апытаньне правялі ў часе адной са зьменаў “Полацак-Шкловалакна” актывістамі “Свабоднага прафсаюзу”. Умова адна: прагаласаваць, як на выбарах. Узялі ўдзел 57% ад жыхароў участку, якія мелі права голасу. Вынік: галасавалі за сп. Южыка, намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму – 29%, за сп. Маркава ад “Грамады” – 14%, супраць усіх – 14%. Між тым паводле афіцыйных дадзеных, сп. Южык перамог, атрымаўшы амаль 61 працэнт, у Маркава, – каля 24 %, разам у выбарах удзельнічала каля 70% выбарцаў. На думку актывіста Свабоднага прафсаюзу Міколы Шараха, гэткія “паўторныя” галасаваньні – альтэрнатыва разгубленасьці прайграўшых прадстаўнікоў апазыцыі:

“Калі там былі нейкія няпэўныя развагі, – маўляў, нам патрэбныя перавыбары, то ўзьнікала пытаньне: на падставе чаго? Цэльнай зразумелай палітыкі, нейкай зразумелай стратэгіі правядзеньня выбараў я ня бачыў амаль ні ў воднай з палітычных сілаў”.

Арганізаваць падобныя дубаль-галасаваньні, на погляд Міколы Шараха, не выклікае складанасьцяў:

Народ зь вялікім задавальненьнем на гэта адклікаецца.
“Тэхналягічна тут усё досыць проста. Народ зь вялікім задавальненьнем на гэта адклікаецца. Адзінае – могуць быць перашкоды адміністрацыйнага кшталту, але калі рабіць гэта з розумам, то пазьбегнуць іх можна”.

Каардынатар кампаніі АДС “За свабодныя выбары” Віктар Карніенка, адрозна ад Міколы Шараха, ня бачыць гэткую дзейнасьць мэтазгоднай:

“Ну і што з гэтых фактаў зрабіць? Якія палітычныя вынікі? Ну, ведаем. Дык мы і так ведалі, што фальсыфікавалі.Якім чынам дабіцца вынікаў? Цяпер мы ня можам нічога зрабіць толькі з той прычыны, што мы слабей, чым хацелася б. Калі ў нас будзе значна большы ўплыў на грамадзтва, тады ўсё будзе інакш”.

А вось меркаваньне Валянціна Стэфановіча, намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна-96”:

больш за 50% апытаных лічаць, што выбары ў краіне адбываюцца сумленна
“Ёсьць некаторыя сацыялягічныя прынцыпы, там усё ж такі павінен быць шэраг патрабаваньняў – выбарка і гэтак далей.Таму з навуковага пункту гледжаньня гэта будзе не асабліва дакладная рэч, але вось як сродак інфармаваньня людзей што да фальсыфікацыі, – гэта важна і пэрспэктыўна, мне здаецца. У нас, паводле сацыялягічных апытаньняў, больш за 50% апытаных лічаць, што выбары ў краіне адбываюцца сумленна”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Лявон Горад:: Гомель
07.10.2008 09:22

Згодны з меркаваннем, што трэба шырэй распаусюджваць сапраудныя доказы фальсiфiкацыяу. Пазiцыя "мы i так ведалi" не працуе, ба гэтых "мы" ня ёсць пераважная большасць нашых грамадзян. Iх шмат, але i iм, а тым больш тым, хто не вельмi упэунены у вераломстве улады, патрэбна тлумачыць i тлумачыць дзе ёсць гэтае вераломства, дзе словы хлусьлiвыя, а дзе дзеяннi злачынныя.


Імя:: БР
07.10.2008 14:04

Получается, что, согласно опросу, за представителя власти проголосовал 51 % принявших участие в голосовании, т. е. даже в этом случае выборы он выиграл. Кроме того, разница между офмциальным результатом как явки, так и проголосовавших за победителя и результатом опроса составляет примерно 10 %. Если учесть, что при подобной методологии исследования (исключившей из опроса пенсионеров, к примеру) погрешность составит процентов 20, то результат вполне соотвествует официальному. Так что независимсый опрос подтвердил фоициальные данные


Імя:: ded Горад:: babrujsk
07.10.2008 15:07

dlia "BR"
kab peramagchy treba nabrac 50%+1 holas ad spisachnaj kolkasci, a ne pragalasavaushyh


Імя:: БР
07.10.2008 17:03

dlia "BR"
kab peramagchy treba nabrac 50%+1 holas ad spisachnaj kolkasci, a ne pragalasavaushyh

Да что ты говоришь! Ты вообще читать умеешь? "паводле афіцыйных дадзеных, сп. Южык перамог, атрымаўшы амаль 61 працэнт, у Маркава, – каля 24 %, разам у выбарах удзельнічала каля 70% выбарцаў" 61+24=85, а не 70. Так что думать надо прежде, чем писать


Імя:: БР
07.10.2008 17:13

2 ded

Почитайте статью 82 Избирательного кодекса. Узнаете много нового.

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb