Палітыка

Лукашэнка: Народ яшчэ раз зрабіў гістарычны выбар

06.10.2008 16:25

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка сказаў сёньня падчас спатканьня зь Лідзіяй Ярмошынай, старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі, што парлямэнцкія выбары 28 верасьня 2008 г. маюць гістарычнае значэньне.

“У мяне такое ўражаньне, што людзі абсалютна правільна разумеюць сытуацыю. Магчыма, гэтыя выбары прайшлі б ня так пасьпяхова, калі б не было ціску з боку Захаду і апазыцыйнага ціску. Народ усё вырашыў. Таму гэтыя выбары дорага каштуюць, галоўнае — гэта іх гістарычнае значэньне. Яны значным чынам паўплываюць на разьвіцьцё падзеяў у нашай краіне і на ўзаемадачыненьні Беларусі зь іншымі дзяржавамі” — цытуе прэзыдэнта агенцтва БЕЛТА.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Фрабел.
06.10.2008 17:59

Цынічная ці по-прасту злачынная хлусня Лукашэнкі,які сам не мае лігітымнасці.
І глазам не маргне, так гладка ў яго атрымліваецца нахабна хлусіць і падманваць свой народ - вялікі вопыт за 14 гадоў акупацыі Беларусі. А народу по
баку - так што пераменаў да лепшага пакуль
не выпадае нам.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb