Грамадзтва

Беларускія выбары вачыма лорда Бэла: параза ці посьпех?

06.10.2008 09:55

Агляд незалежнага беларускага друку.


Сьвежы нумар “Белгазеты” прысьвечаны вынікам выбараў у парлямэнт, што прайшлі ў Беларусі 28 верасьня. Галоўная інтрыга выбараў, піша рэдактар “Белгазеты” Віктар Марціновіч, у тым, што АБСЭ не прызнала выбары дастаткова дэмакратычнымі. На старонках газэты таксама – інтэрвію з лордам Бэлам, якога запрасілі ў якасьці піяршчыка палепшыць імідж Беларусі на міжнароднай арэне. Распавядае Віктар Марціновіч:

Лорд Бэл рэагаваў досыць нэрвова
“Я задаваў яму даволі жорсткія пытаньні, – ці ня лічыць ён сваёй асабістай паразай вынікі выбараў у вачах міжнароднай супольнасьці. Лорд Бэл рэагаваў досыць нэрвова, сьцьвярджаў, што гэтым разам СМІ ў часе выбарнай кампаніі паводзілі сябе некарэктна і ніводнае з СМІ не адлюстроўвала поўную карціну перадвыбарнай кампаніі. Алё ён даводзіў, што мэдыйная рэакцыя – гэта адно, а добрыя ўзаемадачыненьні з іншымі краінамі – зусім іншае”.

Януш Анышкевіч, польскі дэпутат Эўрапарлямэнту, падзяліўся з “Белгазетай” сваімі плянамі ў дачыненьні да санкцыяў Эўрапарлямэнту адносна Беларусі. На яго погляд, санкцыі да рэжыму Беларусі застануцца ў сіле. Але ці знойдуць кансэнсус выканаўчыя структуры Эўразьвязу, пакуль невядома.

Газэта “Беларусы и рынок” асьвятляе праблему вышэйшай адукацыі ў краіне. У артыкуле Ірыны Крыловіч “Кадры патрэбныя краіне” аналізуецца адмысловая дзяржпраграма на 2008-2010 гады і пэрспэктыва да 2015 года. Сутнасьць праграмы – у фактычным адыходзе ад прынцыпу бакалаўратура-магістратура, да якой Беларусь пачала пераходзіць у рамках далучэньня да Балёнскага працэсу, затым ад гэтага працэсу фактычна адмовілася. Меркаваньні адмыслоўцаў пра тое, як задаволіць кадравы голад у краіне – на старонках выданьня.
“Вечерний Брест” распавядае пра сытуацыю на рынку грыбоў. Толькі ў Пружанскім раёне дазвол на збор і загатоўку дзікіх грыбоў ды ягад атрымалі 44 суб’екты гаспадаркі. Але год выдаўся неўраджайны, – сьведчаць спэцыялісты. На Брэстчыне грыбы зьявіліся толькі ў верасьні. Прытым ня самыя папулярныя ў Эўропе, а менавіта на эўрапейскага пакупніка найперш арыентуюцца буйныя беларускія нарыхтоўшчыкі. На пачатку кастрычніка прыёмныя пункты абласнога спажывецкага саюза нарыхтавалі 8 тонаў грыбоў усіх гатункаў, – гэта мізэрная колькасьць параўнальна з 2006-м годам і лічбай больш за 100 тонаў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Litva
06.10.2008 14:18

Лорд Бэл мінімальна паможа вяскоўцу Лукашэнка быць меньш неацёсаным у сваіх паводзінах, але праблема застаецца - Беларусі патрэбен больш падрыхтаваны прэзыдэнт здольны вывесці краіну і ў рыначную эканоміку, і па-першае ў цывілізаваны Сьвет, з таго балота сталінізму і крымінальнікаў дзе цяпер апынулася РБ.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb