Грамадзтва

Ліда адзначыла 685-годзьдзе

Лідзкі замак

04.10.2008 14:47

У Лідзе сёньня адзначылі 685 гадоў з часу заснаваньня гораду. Пасьля працяглага рамонту ў гэты дзень адкрыўся Лідзкі гістарычна-мастацкі музэй.


У ім невялікая выстава, прысьвечаная вялікаму князю Гедыміну, які ў 1323 годзе пачаў будаваць Лідзкі замак. Будаўніцтва закончылася празь пяць гадоў.

На гарадзкой плошчы адбыўся тэатралізаваны паказ, дзе сярод гістарычных пэрсанажаў зьявіўся, у прыватнасьці, кароль Ягайла, які ў Лідзкім замку адзначаў шлюб з Соф’яй Гальшанскай. Быў таксама кароль Жыгімонт ІІІ Ваза, які надаў Лідзе Магдэбурскае права.

З выпадку ўгодкаў заснаваньня гораду мясцовы самадзейны скульптар Рычард Груша зрабіў памятны камень вагою 20 тонаў, на якім выразаў герб Ліды: леў і скрыжаваныя ключы. Камень паклалі зьлева ад Фарнага касьцёлу.

 
 


 
 
 
 



 
 
 

 
 


У Лідзе ў гонар заснаваньня гораду зьявіўся памятны камень, а напярэдадні сьвята помнік “савецкаму камандзіровачнаму” перад гатэлем “Ліда” — насупраць замку


 
 
 
 
 
 



 
 
 
 
 
 
 

 
 

 
Каля яго любяць фатаграфавацца жанчыны, некаторыя нават сядаюць на бронзавы чамадан





 
 
 
 
 
 
 
 

 
 

 
 
 
 
 
У час тэатралізаванага прадстаўленьне лідчукі ўбачылі Жыгімонта ІІІ Вазу.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)