Грамадзтва

Прадпрымальнікі страйкуюць і сьвяткуюць

Віктар Гарбачоў

02.10.2008 12:29

Віктар Гарбачоў распавядае пра тое, як у Беларусі адзначаецца неафіцыйнае прафэсійнае сьвята прадпрымальнікаў і найманых работнікаў:


Старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў кажа: 

“Год таму ў Барысаве, Жодзіне, Рэчыцы, Слуцку, Баранавічах і іншых гарадах Беларусі адбыліся масавыя акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Прыватныя гандляры спынілі працу на знак пратэсту супраць прэзыдэнцкага ўказу № 760. На жаль, гэты прававы дакумэнт забараніў выкарыстоўваць з 1 студзеня 2008 году найманых працаўнікоў. Акрамя таго, указ № 760 узмацніў падатковы прэс на прадпрымальнікаў”.

Суразмоўца нагадвае, што 2 кастрычніка 2007 году ў Менску таксама адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў. Пад зваротам да ўраду краіны тады было сабрана каля чатырох тысяч подпісаў.

“На паседжаньні праўленьня ГА “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” мы вырашылі заснаваць Дзень прадпрымальнікаў і асобаў, які працуюць па найме. Ён будзе адзначацца штогоду, нават калі прэзыдэнт Лукашэнка адмовіцца ўнесьці 2 кастрычніка ў сьпіс дзяржаўных сьвятаў”, — заяўляе Віктар Гарбачоў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb