Грамадзтва

У дамы састарэлых – чэргі

01.10.2008 16:11

Сёньня адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі сёньня дзейнічаюць 22 дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў. Там жывуць больш як 5 тысяч чалавек.

Міністар працы і сацыяльнай абароны Ўладзімер Патупчык на паседжаньні прэзыдыюму Саўміну нядаўна прызнаў, што амаль чвэрць дамоў-інтэрнатаў не адпавядаюць санітарным нормам. У некаторых цесна, у іншых няма каналізацыі альбо водаправоду. Кожны 10-ты будынак мае патрэбу ў капітальным рамонце.

Са словаў Уладзімера Патупчыка, у дамах-інтэрнатах “катастрафічна не хапае месцаў”.

У рэгіёнах у чарзе на разьмяшчэньне ў дамах інтэрнатах — амаль дзьве тысячы чалавек, і амаль столькі ж — у Менску.

Мінпрацы канстатуе, што, каб выправіць сытуацыю, да 2010 году патрабуецца 213 мільярдаў рублёў. Толькі ў такім выпадку плошчы будуць адпавядаць санітарным нормам (7 кв.м спальнага памяшканьня на аднаго чалавека).
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb