Палітыка

М.Грыб: “Ніякай адлігі ня будзе”

29.09.2008 16:18

Мечыслаў Грыб мяркуе, што нічога добрага незалежнаму беларускаму грамадзтву пасьля парлямэнцкіх выбараў чакаць не варта.


“Праз некалькі дзён пасьля заявы АБСЭ мы даведаемся, што скажа аб беларускіх выбарах кіраўніцтва Эўразьвязу і ЗША. Ад гэтага будзе залежыць і тое, што будзе адбывацца і на Беларусі. Я асабіста нічога добрага тут ня бачу. Ніякага паляпшэньня, ніякай адлігі ў дэмакратыі і правах чалавека на бліжэйшым гарызонце няма. Усё ідзе не да гэтага, а наадварот”.

Заявы беларускіх ўладаў аб празрыстасьці і дэмакратычнасьці выбараў у Палату прадстаўнікоў былы сьпікер Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб лічыць дымавой заслонай, туманам, у якім хавалася тое, што рабілася на справе.

“Я не разумею А.Лукашэнку як кіраўніка. Пачаўшы гэтую гульню, можна было б працягваць далей. Але ён баіцца нават каго-небудзь дапусьціць у гэты парлямэнт. Мне падаецца, што ён распачаў гульню ў кірунку Захаду на прызнаньне выбараў, а потым яе і перарваў, згуляў шахматнай дошкай па галаве”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Дзед
29.09.2008 17:18

Так, з боку здаровага сэнсу вытлумачыць гэта цяжка. Хаця - страх кіруе там.


Імя:: Дзед
29.09.2008 17:57

Трохі падумаў і падалося так, што Рыгоравіч хацеў злавіць двух зайцаў адразу: усходняга і заходняга. Але народная мудрасьць кажа, што двух зайцаў ураз не злапаеш.


Імя:: Mikola Горад:: Slucak
29.09.2008 18:37

Вось так, сябы БЕЛАРУСЫ!
Зноу Зянон Пазняк быу прау.
Дзякуй усiм хто яго паслухау i падтрымлiвае.
ПРАПАНОВА. Стварайма рух па вяртанню Зянона Пазняка на Радзiму. Першы этап: стварэння аргкамiтэта па Вяртанню Зянона Станислававiча на Радзiму. Дыктатар збянтэжыцца i пачне распадацца …. Другi этап: рэальнае вяртанне, як я раней пiсау, вяртанне Зянона Станислававiча пад гарантыi бяспекi дэмакратычных дзяржау. Вось тады i пачнецца сапраудны уздым адраджэнчаскага руху. Дыктатар i яго каманда будуць …, яны самi ведаюць што рабiць. Трэцi этап –пра гэта напiшу наступны раз, праудa ВЫ , паважаные БЕЛАРУСЫ, ужэ здагадалiся.
Увахдце у ствараемый РУХ па ВЯРТАННЮ ПАЗНЯКА! Папауняйце рады партыi КХП-БНФ!
Тады Вам не сорамна будзе перад НАШЧАДКАМI!
Стварэнне РУХУ за ВЯРТАННЯ ПАЗНЯКА на РАДЗIМУ з паважаным Зянонам Станислававiчам пакуль не узгодняна, гэта iнiцыацiва ад ЛЮДЗЕЙ.
З намi БОГ i БАЦКАУШЧЫНА!


Імя:: Дзед
29.09.2008 20:01

З.С. Пазняк не паедзе ў Беларусь ні пад якія гарантыі, пакуль там Рыгоравіч кіруе.


Імя:: Цiмоха Горад:: Менск
29.09.2008 23:39

Мы Беларусы, нi якiх гульнь, жывем, жылi, i жыць будзем на зямелькi нашай, дзядамi дадзенай, дзетак гадаваць, ды Богу нашаму малiцца у царкве нашай ад Еупрасiннi ды да нашага часу жывой, правслаунай. А уладам узнагароды даваць будзем, калi iм трэба.


Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
30.09.2008 06:54

Спадар Мечыслаў, а Вам не здаецца, што тут выяўляецца слабае мейсца Лукашэнкі - паталягічная баязьнь канкурэнцыі, страх спаборніцтва па любых, не кантралюемых ім правілах, няўменьне і нежаданьне ісьці на любыя кампрамісы і слухаць чужую думку?
А гуляць ў шахматы дошкаю па галаве доўга не давядзецца - нават самыя тупыя партнэры мусяць зрабіць нейкія высновы...

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb