Палітыка

Апазыцыя: Калі выбары прызнаюць, ніякіх выбараў у 2011 годзе ня будзе

29.09.2008 14:33

Сёньня раніцай лідэры АДС далі прэсавую канфэрэнцыю, прысьвечаную вынікам выбараў. Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін і Ігар Рынкевіч прадставілі факты парушэньняў падчас галасаваньня і пракамэнтавалі магчымасьць ацэнкі гэтых выбараў міжнароднымі структурамі.


На прэсавую канфэрэнцыю ў штаб-кватэру БНФ прыйшлі каля дзясятка журналістаў — пераважна прадстаўнікі беларускіх недзяржаўных мэдыяў і некалькі замежных карэспандэнтаў. Лідэр АГП Анатоль Лябедзька даў палітычную ацэнку выбарчай кампаніі.

Лябедзька: “Сцэнар элегантнай перамогі не прадугледжвае падліку галасоў. Я магу заявіць адказна, што па большасьці выбарчых акругаў падліку галасоў не было. На маёй Старавіленскай акрузе на ўчастку нумар 453 праз 10 хвілінаў падлік галасоў быў завершаны. Нават не рабілі выгляду, што лічылі галасы...

Лукашэнка думае пра 2011 год, пра прэзыдэнцкую кампанію. І калі зараз пайсьці насустрач нейкім патрабаваньням эўрапейскім, то гэта азначае стварыць для сябе праблемы і складанасьці пры падліку галасоў у прэзыдэнцкай кампаніі. Калі дапусьціць лічыць галасы цяпер, то трэба лічыць і ў 2011 годзе”.

На думку Анатоля Лябедзькі, у найгоршай сытуацыі ў выніку выбараў апынулася Эўропа, бо прэзыдэнт Беларусі падмануў эўрапейцаў. “Можа, Лукашэнка за апошнія дні атрымаў ад Масквы такія прапановы, ад якіх ён ня здолеў адмовіцца”, — лічыць лідэр АГП.

Эўрапейскую тэму працягнуў і лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін. “Я ня думаю, што АБСЭ дасьць пазытыўную ацэнку гэтым выбарам. Мяркую, што спадар Арэнс даражыць сваёй рэпутацыяй”, — заявіў ён. Паводле Калякіна, некаторыя эўрапейскія назіральнікі прыехалі сюды з устаноўкай шукаць пазытыў. “Але расчараваньне ў многіх палітыкаў Эўропы будзе значна мацнейшым, чым у нас. Бо мы прывыклі: Лукашэнка часта кідаў беларускі народ, але Эўропу ён кінуў упершыню”, — заявіў лідэр камуністаў.

Намесьнік старшыні партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць, што пасьля таго як апазыцыю не ўключылі ва ўчастковыя камісіі, можна было не гаварыць пра шанцы дэмакратычных кандыдатаў.

Вячорка: “Я думаю, што Эўропа прайграла гэты двубой з Аляксандрам Лукашэнкам, таму што сыходзіла з таго, што можна гаварыць пра кампрамісы, пра перамовы. А Аляксандар Лукашэнка мае такую псыхалягічную рысу — калі ён чуе “кампраміс”, ён яго трактуе як слабасьць апанэнта. У яго такая мэнтальнасьць, на жаль, не эўрапейская. Некаторыя эўрапейцы казалі — “важны працэс”. Некаторыя — “важны вынік” у выглядзе ўключэньня апазыцыянэраў у сьпіс. Але цяпер — ані працэсу, ані сьпісу. Ён усіх абвёў вакол пальца”.

Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі заклікалі сусьветную супольнасьць ацаніць гэтыя выбары аб’ектыўна, зыходзячы з тых міжнародных стандартаў, якія ёсьць у АБСЭ і пад якімі стаіць подпіс і Беларусі. Не зыходзіць з палітычнай каньюнктуры, а прыняць аб’ектыўнае рашэньне. “Калі гэтая кампанія будзе прызнаная легітымнай, то, лічыце, ніякіх выбараў у 2011 годзе ня будзе”, — заявіў Анатоль Лябедзька.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Миронов Константин
29.09.2008 14:45

Только Винцук не пошёл на эти выборы-респект ему !
Остальные шли и думали,что именно они и будут теми,кого возьмут в палату.Даже в программах изображали "конструктивность".
Надо забыть их имена.


Імя:: Генадзь Горад:: Менск
29.09.2008 15:38

“Калі гэтая кампанія будзе прызнаная легітымнай, то, лічыце, ніякіх выбараў у 2011 годзе ня будзе”, — заявіў Анатоль Лябедзька.
Запозна! Трэба. Была быць, "сапраўды"? "Апазіцыяй"!. А? Не гуляць " ва ў Бесаўскія" граі.
Так, што(без агіду)? "Кожьнаму? Свае!"


Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
29.09.2008 20:53

Пры такой, з дазволу сказаць, апазыцыі выбараў на Беларусі ня будзе ніколі. Спачатку будзе жыць - і зубамі трымаць манапольную ўладу - адзін самазванец, потым перадасьць ўладу спадчыньніку...


Імя:: Дзядзька
29.09.2008 22:02

А што б прынцыпова змянілася, калі б галасы лічыліся супердэмакратычна? Ну прайшлі б 3-4 (у лепшым выпадку) з спісу адс, ды, можа, яшчэ ў 7-8 акругаў адбыўся б другі тур паміж праўладнымі ды незалежнымі (не з адс) кандыдатамі. Каб перамагаць - трэба ствараць нармальную сістэмную апазіцыю ды займацца рэальнай палітыкай, а не балбатней па маргіналізаваных тусоўках амаль сэктанскага тыпу.
А ў 2011 Лукашэнка пераможа пры любым раскладзе. Нават калі будзе ў якасці альтэрнатывы сапраўды здольная асоба. Бо ніхто не паспее нармалева раскруціцца, бо нармальныя асобы есць, а нармальныя палітычныя арганізацыі для іх прасоўвання адсутнічаюць і да 2011 наўрад ці будуць створаны. А тусоўкам ды сектам лябедзяк-вячорак-ляўковічаў дай хоць самага найлепшага кандыдата - яны ўсё роўна заваляць усю працу. А калі б у спісах былі б імены Лябедзькі, Ляўковіча ды Лукашэнкі, то я б галасаваў за Лукашэнку


Імя:: Каваль
29.09.2008 23:15

Ды ня думае Лукашэнка пра выбары 2011года як ня думау i раней.Да фенi яму прызнае Захад яго,цi не.Яму Захад патрэбен як папу гармонь.Няужо вы ня бачыце,што ён плюе на усiх i усе чатыры стораны свету. Ён асеу у нашым беларусiм балоце,як цыган на чужым канi.


Імя:: Руф
30.09.2008 00:25

Детский лепет политических клоунов)))

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb