Палітыка

З.Пазьняк: “Беларусы не павінны прызнаваць фальшывыя выбары”

24.09.2008 06:18

Госьць у эфіры “Свабоды” – заснавальнік Беларускага Народнага фронту, адкрывальнік Курапатаў і лідэр Кансэрватыўна Хрысьціянскай Партыі БНФ Зянон Пазьняк.


Ганна Соўсь: “Зянон Станіслававіч, некалькі дзён засталося да парлямэнцкіх выбараў у Беларусі. Вы неаднаразова выступалі з заявамі, у якіх заклікаеце байкатаваць выбары 28 верасьня. Што дасьць байкот?”

Зянон Пазьняк: “Мае заявы ёсьць вынікам праграмнай палітыкі нашай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, якая вось ужо паўгода займаецца рэальнай падрыхтоўкай байкоту і няўдзелу ў галасаваньні. Што дасьць байкот? Добра падрыхтаваны байкот дае магчымасьць спыніць несправядлівыя выбары і нанесьці моцны ўдар па рэжыму. У рэальнасьці, якая складваецца цяпер, байкот галасаваньня павінен паралізаваць магчымасьці маніпуляцыяў па прызнаньні недэмакратычных выбараў за дэмакратычныя. Гэта цяпер галоўнае пытаньне”.

08
Соўсь:
“На Вашу думку, пры якіх умовах беларускай апазыцыі трэба браць удзел у выбарах?”

Пазьняк: “Падстаўная апазыцыя і яе дзеячы будуць браць удзел у любых выбарах і пры любых умовах, калі ім скажуць гэта рабіць тыя, ад каго яны залежаць, у першую чаргу Брусэль і Масква. Ім не патрэбныя мае парады, тым больш, што яны не зьяўляюцца беларускімі палітыкамі, бо не адлюстроўваюць беларускія нацыянальныя інтарэсы. Мы выступаем за ліквідацыю рэжыму Лукашэнкі і яго падстаўной апазыцыі”.

Соўсь: “Адразу пасьля выбараў у Менск прыедзе расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін. Пасьля таго, як Беларусь не прызнала, нягледзячы на заклікі Расеі, незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, многія палітолягі пачалі гаварыць пра пагаршэньне расейска-беларускіх адносінаў і нібыта пра паварот Беларусі ў бок Захаду. Як Вы ацэньваеце цяпер стан і пэрспэктыву дачыненьняў паміж Расеяй і Беларусь?”

Пазьняк: “У прынцыпе не мяняецца нічога. І Лукашэнка, і Пуцін, і ўся камарыльля -- гэта адна група. Іхнія канфлікты і грызьня -- гэта стыль адносінаў у расейскай крымінальнай палітыцы, у выніку якой яны могуць адзін аднаго, як яны кажуць, нават замачыць ці прышыць. Але паўтараю, гэта грызьня ў лягеры саўдзельнікаў. Істотна, толькі тое, што закладнікам гэтай грызьні і канфліктнай палітыкі ёсьць Беларусь і ўвесь беларускі народ. З пункту гледжаньня нашага народнага становішча і трэба ацэньваць усе падзеі вакол. Маскве патрэбная легальная і праруская палата ў Беларусі, каб юрыдычна замацаваць сваю акупацыйную палітыку -- захоп беларускай маёмасьці, увядзеньне войска, ракетаў у Беларусь і гэтак далей.

Калі беларуская грамадзкасьць не падтрымае байкот, і калі людзі пойдуць галасаваць на фальшывыя выбары, то беспрынцыпная Эўропа можа прызнаць іх за дэмакратычныя. Тады перамога для рэжыму і Масквы забясьпечаная
Таму маскоўская дыпляматыя штурхае Эўропу на прызнаньне недэмакратычных выбараў. Лукашэнку патрэбная кішэнная палата, таму ён душыць усе праявы дэмакратыі і гуляе з Эўропай, каб там прызналі ягоны фальшывы парлямэнт. Тым часам Эўропа, убачыўшы агрэсіўнасьць Расеі, хоча на дармачка змусіць рэжым Лукашэнкі зрабіць геапалітычны выбар на карысьць Захаду коштам здачы сваіх утрыманцаў, так званай апазыцыі, і коштам продажу інтарэсаў усяго беларускага народу, прызнаўшы недэмакратычныя выбары за дэмакратычныя. Калі беларуская грамадзкасьць не падтрымае байкот, і калі людзі пойдуць галасаваць на фальшывыя выбары, то беспрынцыпная Эўропа можа прызнаць іх за дэмакратычныя. Тады перамога для рэжыму і Масквы забясьпечаная”.

Соўсь: “Калі міжнародная супольнасьць прызнае выбары ў Палату прадстаўнікоў, нягледзячы на шэраг парушэньняў, што трэба і што можна ў такім выпадку рабіць дэмакратычнай, нацыянальна арыентаванай супольнасьці Беларусі?”

Пазьняк: “Калі прызнаюць фальшывыя выбары, гэта будзе азначаць здачу Беларусі ў лапы прамаскоўскага рэжыму на водкуп Масквы. Падстаўная апазыцыя тады хутчэй за ўсё пераарыентуецца на ўсходняга спонсара і паступова стане адкрыта прамаскоўскай. Беларусы не павінны прызнаваць фальшывыя выбары і фальшывую палату. Неабходна падтрымліваць беларускую вызвольную палітыку Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ. Гэта адзіная партыя, якая прадстаўляе беларускія нацыянальныя інтарэсы. Гэта ёсьць факт. Трэба падтрымліваць ініцыятыву "Беларуская салідарнасьць". Трэба будзе -- ствараць групы падтрымку беларускага адраджэньня. Трэба беларусам ва ўсім сьвеце арыентавацца на змаганьне і барацьбу. І галоўнае, на саміх сабе, на сваіх людзей, і на свой народ. Змаганьне з расейскай агрэсіяй можа трываць доўгі час. Моцна народ і моцныя людзі павінны быць да гэтага прыгатаванымі”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-20 (з 51)
Імя:: БелаЭмігрант Горад:: З ЭЗ
24.09.2008 10:26

Рэалістычная ацэнка і смутны прагноз...
На самай справе Захад здае Беларусь і толькі шукалі нагоды як "прыстойней" гэта абставіць.


Імя:: Saksoniec/../ Горад:: Rzeczpospolita
24.09.2008 11:18

ZGODNY z Bielaruskim Lidierom Zianonam Pazniakom i KHP-BNF!!! Wettin-Sask,Mikołaj Saskiewicz.Warszawa,Polska.


Імя:: Фрабел.
24.09.2008 11:24

ЗЯНОН,як адзіны сапраўдны Нацыянальны Лідэр,заўсёды быў і застаецца прынцыповым
маральным патрыятычным Беларусам.Яго пазіцыя заўсёды была непахіснай і адзінаправільнай - на карысць Беларусі і нашай будучыні. І параўноўваць Зянона з
іншымі фальшывымі "лідэрамі" - гэта прынізіць саму Беларусь.
Але самае цікавае,што вось гэта ведаюць і адчуваюць самі так званыя "лідэры", але заўсёды будуць рабіць не на карысць краіны, але на карысць сваю асабістую.


Імя:: Фрабел.
24.09.2008 11:50

Чаму не бачу свайго каментара ?
Чым вам ён не падабаецца ?


Імя:: БР
24.09.2008 12:15

Что интересно, на прошлых выборах Зенончег призывал избирателей придти на участки и тем самым повысить процент явки (его "народное голосование"). Сейчас он называет это здрадой и промосковскими действиями. (...ВЫДАЛЕНА ЗА ПАРУШЭНЬНЕ ПРАВІЛАЎ ФОРУМУ - вэб.) .


Імя:: Фрабел.
24.09.2008 12:32

Для БР :
Спачатку праспіся добра, ці апахмел закончыўся ?


Імя:: БР
24.09.2008 13:39

"Трэба абавязкова ўсім масава ісьці на выбары (рэжым гэтага баіцца)"

З.Позняк, 22 декабря 2005 (http://www.vybar.org/halasavannie/)


Імя:: лоер
24.09.2008 13:57

Для Пазьняка кожны, хто не падзяляе ягоных поглядаў - зраднік і маскоўскі агент. Пры гэтым сам ён ужо даўна не з'яўляецца беларускім палітыкам. У краіне вырасла пакаленьне моладзі, якая і не ведае хто такі Пазьняк, а для іх палітызаванай часткі ён з'яўляецца блазнам накшталт Гайдукевіча, толькі бел-чырвона-белай афарбоўкі.


Імя:: Драб
24.09.2008 16:46

Пазьняк адзiны сапраўдны прабеларускi палiтык, якi дбае пра нацыянальныя iнтарэсы i каго трэба слухаць. Усе астатнiя не выяўляюць нацыянальных iнтарэсаў, паразiтуюць толькi.


Імя:: Фрабел.
24.09.2008 17:10

Для лоер:
Хто не падзяляе поглядаў Беларускіх і хто
шкодзіць Беларускаму адраджэнню - ёсць здраднік і маскоўскі агент.Гэта так.
Зянон быў ёсць і заўсёды будзе беларускім палітыкам і Грамадзянінам, бо ён ёсць Вялікі патрыёт і аб гэтым казаў заўсёды НАШ В.Быкаў.
А тая моладзь,якая не ведае Пазьняка, павінна хадзіць у школу,навучыцца чытаць і
пачынаць пазнаваць і гісторыю,і яе вялікіх
Людзей, як Зянон Пазьняк.
Так што,лоер,спачатку вазьміся за буквар.


Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
24.09.2008 17:49

Лоеру.
Калі вырасла моладзь, якая ня ведае, хто такі Пазьняк, то гэта сьведчыць толькі пра узровень такой моладзі бээрэсэмаўскай гадоўлі, але ніяк не пра Пазьняка. Параўноўваць яго з Гайдукевічам... Што ж,ваша права. Але успамінаецца крылоўскае, пра моську і слана, прычым Вы відавочна не слон.


Імя:: Mikola Горад:: Slucak
24.09.2008 19:24

Современные этапы ползучего геноцида на Беларуси:
1. Вспомните – «Референдум -1» (май 1995г.). Начало ползучего геноцида по уничтожению главных атрибутов государственности: белорусского языка и символики.
2. Вспомните – «Референдум -2»(ноябрь 1996г.). Продолжение ползучего геноцида: уничтожение ростков молодой демократии (изменена конституция).
3. Надвигается – «Референдум -3» (завтра). Это возможно один из последних этапов ползучего геноцида: лишение Господом Богам данной белорусской ИДЕНТИЧНОСТИ, ГОСУДАРСТВЕННОСИ и СОБСТВЕННОСТИ.
Как можно соглашаться на продажу чести и достоинства, идя на заранее ложные выборы?
Здравомыслящие белорусы объединяйтесь вокруг Позняка! Он не продажный политик и не продаст НАШУ МАТУШКУ БЕЛАРУСЬ ни востоку, ни западу.
С НАМИ ГОСПОДЬ БОГ! ЖИВЕ и БЕДЕТ ЖИТЬ БЕЛАРУСЬ и БЕЛАРУСЫ!


Імя:: Mikla Горад:: Slucak
24.09.2008 19:32

Предлагаю немедленно всем здравым силам на БЕЛАРУСИ включиться в разработку и утверждение так называемой «дорожной карты» по прорыву в демократию. В первых рядах должен находится конечно, Зенон Станиславович. А одним из главным пунктом «дорожной карты» должно быть возвращения Зенона Станиславовича на РОДИНУ с гарантиями безопасности от ЕВРОСОЮЗА, США и Р....


Імя:: Васильев Горад:: Минск
24.09.2008 19:39

Беларусы признают лишь поражение оппозиции. Впрочем они уже это сделали. Я никак не ожидал, что сторонники Милинкевича и ОГП начнут травить собственных кумиров за их участие в выборах. Чудная ситуация.
Кстати, интересная статья здесь: _http://www.imperiya.by/authorsanalytics19-3383.html


Імя:: Яўген
24.09.2008 21:54

Нарэшце сам Пазьняк прызнаў, што апазыцыя прайграла. Усе ягоныя летуценьні лопнулі як мыльныя бурбалкі. Пагоня паказалася толькі на тры гады, каб потым назаўсёды зьнікнуць. Эпоха донкіхотаў адышла і ня вернецца. Пазьняк ня вернецца на Беларусь. Пра яго ў хуткім часе нават ведаць ня будуць. Каб не ягоная ўпартасьць, можа й ня было б усяго таго, што бачым цяпер. Узяўся Пазьняк цягнуць ня свой воз.


Імя:: Iван Грозны
24.09.2008 23:15

Усiм добра вядомы погляды Позняка.Абы яму добра была.Але таксама усiм вядома,што ён ужо палитычны нябожчык.Усё ,што магчыма ён ужо прайграу.


Імя:: Мікалай
25.09.2008 00:00

іванку, хто не прайграваў той і не перамагаў.


Імя:: Андрэй Горад:: Бяроза
25.09.2008 03:22

Як можна называць Зянона Пазьняка палітычным нябожчыкам ? Палітычнымі нябожчыкамі называюць тых, у каго не засталося зусім прыхільнікаў. А як можна аб'ектыўна падлічыць колькасць прыхільнікаў кагосьці пры гэтым рэжыме???


Імя:: Сотнiк
25.09.2008 03:41

Так заўсёды было... Калi не могуць аспрэчыць iдэi абгаўкваюць таго, хто iх агучвае. Вось i цяпер, вылазяць розныя гаўкалы, якiя i нуль цэлых нуль дзесятых не зрабiлi для Радзiмы i яе незалежнасьцi, колькi зрабiў гэты чалавек. Толькi пустое гэта ўсё гаўканьне. Яно нiкому не цiкава, нiхто на яго нiякай увагi не зьвяртае.


Імя:: Ягену
25.09.2008 03:46

Дык пацягнi сам. Пазьняка ж няма i не будзе па тваiх словах. Воз ужо стаiць 12 гадоў. Усе толькi цiўкаюць, але воз нiхто цягнуць няздольны аказаўся.

Камэнтары 1-20 (з 51)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb