Палітыка

Польскі ўрад па-ранейшаму на баку Анжалікі Борыс

23.09.2008 17:34

У Варшаве адбылася размова старшыні непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжалікі Борыс з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.

“Адной з фундамэнтальных умоваў патрэбнага абодвум бакам паляпшэньня адносінаў паміж Польчшай і Беларусьсю ёсьць сур’ёзнае, добрасумленнае стаўленьне беларускіх уладаў да аўтэнтычнага руху польскай меншасьці, а лідэрам гэтага руху ёсьць Анжэліка Борыс,” – заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск пасьля сустрэчы ў Варшаве з Анжалікай Борыс, кіраўнічкай непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі.
 
Туск: “Мы пастанавілі, што ў польска-беларускіх кантактах, падчас ацэнкі сытуацыі палякаў у Беларусі мы будзем абапірацца на меркаваньне спадарыні Анжалікі Борыс і арганізацыі, якую яна ўзначальвае”.
 
У сваю чаргу Анжаліка Борыс заявіла:
 
“Я сардэчна дзякую, што вы, спадар прэм’ер, зацікавіліся гэтай справай. Дзякую ад імя палякаў. Нам вельмі залежыць на паляпшэньні дачыненьняў паміж Польшчай і Беларусьсю, бо ў выніку наша сытуацыя будзе лепшай. Шмат яшчэ трэба будзе зрабіць для паляпшэньня сытуацыі, і тут шмат залежыць ад беларускіх уладаў, ад іхнай адкрытасьці, ня толькі дэклярацыяў. Прызнаньне Саюзу палякаў , прызнаньне нашай дзейнасьці будзе доказам гэтага”.
 
На мінулым тыдні польскія мэдыі падалі інфармацыю аб тым, што МЗС Польшчы пераконваў спадарыню Борыс адмовіцца ад кіраўніцтва СПБ “у імя паляпшэньня полська-беларускіх дачыненьняў”. І МЗС Польчшы, і сама спадарыня Борыс абверглі гэтыя зьвесткі.
 
20 верасьня надзвычайны і паўнамоцны амбасадар РП у Менску Генрык Літвін сустрэўся ў Горадні з удзельнікамі Галоўнай рады СПБ. Ён параіў ім згадзіцца на перамовы з уладамі, паколькі тыя нарэшце выказваюць жаданьне вырашыць канфлікт вакол існаваньня двух саюзаў палякаў.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
23.09.2008 21:02

Калі гэта праўда, то варта парадавацца - ня ўсе яшчэ страцілі голаву ў імкненьні навыперадкі дагадзіць Лукашэнку. У адстойваньні маралі патрэбна немалая цьвёрдасьць... Ў адносінах з Лукашэнкам - удвайне.


Імя:: андрей Горад:: лида
24.09.2008 12:35

друзья,подскажите пожалуйста,как вступить в Союз поляков Белоруси,рукоыодимый Анжеликой Борис.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb