Наступная праграма
Ранішні эфір
06:00 - 07:00
Ранішні эфір
07:00 - 08:00
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00

Грамадзтва

Пухавічы: першая перамога абаронцаў экалёгіі

10.09.2008 18:40

Сёньня Пухавіцкі райсуд пацьвердзіў права грамадзкасьці атрымаць экалягічную інфармацыю, зьвязаную з будоўляй заводу па вытворчасьці пэстыцыдаў прадпрыемствам ЗАТ “Август-Бел” (уласьнік — расейская фірма “Август”. Патрабаваньне заяўнікаў да Пухавіцкага райвыканкаму задаволена.


Заяўніца ад грамадзкасьці Настасься Рысівец паведаміла “Свабодзе”, што на доступ да інфармацыі адносна прадпрыемства ААТ “Август-Бел” Пухавіцкі райвыканкам увёў абмежаваньні. Сёньня ж суд прызнаў гэта памылкай. Гаворыць спадарыня Настасься:

“У нас радасны настрой, бо гэта ўжо пэўная перамога. Прадстаўнік пракуратуры папрасіў Пухавіцкі райвыканкам прадставіць у суд адпаведныя дакумэнты. У нас будзе магчымасьць паглядзець, што ж там пішуць. У судовай справе мы даказалі ўсё ж, што гэта менавіта экалягічная інфармацыя. Чыноўнікі парушылі нашы канстытуцыйныя правы”.

Суразмоўца паведаміла, што працяг суду адбудзецца заўтра.

Насельніцтва пасёлкаў Дружны і Сьвіслач, а таксама яшчэ шэрагу вёсак пратэстуе супраць будаўніцтва расейскага заводу па вытворчасьці ядахімікатаў для зьнішчэньня пустазельля і сельскагаспадарчых шкоднікаў. Аргумэнты — пагроза гарызонтам пітной вады і атмасфэры, асноўным умовам здароўя чалавека.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
10.09.2008 20:22
Шчыра віншую сяброў з першай перамогай абаронцаў экалёгіі ! Вось гэта і ёсьць грамадзянская пазыцыя !
Трэба і далей перамагаць.АБАВЯЗКОВА ЗАРАЗ СТВАРЫЦЬ ІНІЦЫЯТЫЎНУЮ ГРУПУ ПА РЭФЕРЭНДУМУ. Я абяцаю, што ў выпадку адмовы, я буду гаварыць аб адмове на ўсіх міжнародных канферэнцыях!
Дарэчы, добры прыклад з Кыргызыі. Нядаўна, Максім Куляшоў дамогся праз суд каб яму даслалі інфармацыю з 6-ці адміністратыўных раёнаў, а кіраўнікоў раёнаў суд пакараў !
ТАК ТРЭБА!

Імя:: exa Горад:: Менск
11.09.2008 00:39
Мне дык цікава,што ў нас робяць экалагічныя арганізацыі, партыі... А праблемаў то хапае.... Хто, калі не мы самі сябе абаронім?! Ведаю, што ў Менску была аналагічная праблема ва Уруччы. Там збіраліся будаваць завод медпрэпаратаў, але пасля подпісаў абуранай грамадскасці будаўніцтва замарозілася. Толькі ці надоўга?...

Імя:: ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
11.09.2008 14:41
Паважаны "exa" і падомным грамадзянам!
Я, асабіста, маі калегі-дэмакраты, неаднаразова прапаноўвалі вам і іншым быць сябрамі партый, ці грамадзскіх арганізацый. Але мы чулі і чуем:"Мы па-за палітыкай". А але калі прыпячэ, то вы патрабуеце ад нас: Бараніце! Але ж адкуль будзе сіла партый, калі ня будзе у партыі шматлікіх сяброў? На кожных выбарах, ва Уруччы, я чую тоя ж самае ад грамадзян:"А што ты нам дасі?" Можа хопіць жыць толькі са спажывецкай псіхалёгіяй? Вось вы, напрыклад, стварыце грамадзкую арганізацыю "Парк Уручча". Я ня здоляў , бо не знайшоў людзей у гэтую арганізацыю. А вы ж ведаеце, што ёсьць каля вул.Шугаева .
Нашая і вашая жыццё у нашых і вашых руках !
Камэнтары 1-3 (з 3)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal