Палітыка

Міліцыя супраць байкоту выбараў

06.09.2008 14:56

Сёньня ў Гомелі міліцыя затрымала актывістаў АГП Натальлю Шчукіну й Аляксандра Процку. Ля гандлёвага цэнтру “Рэчыцкі” яны раздавалі ўлёткі з заклікамі да гараджанаў ня ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах.


У тэксьце прыведзены вытрымкі з Канстытуцыі й Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь: “выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць”. Прыведзена таксама цытата з выступу Аляксандара Лукашэнкі на прэсавай канфэрэнцыі 23 лістапада 2006 году: “Апошнія выбары мы сфальшавалі…”.

Да распаўсюднікаў падышоў прадстаўнік адміністрацыі Савецкага раёну Анатоль Забіяка. Ён таксама папрасіў пачытаць улётку. А праз дзесяць хвілінаў прыехалі міліцэйскія патрулі й забралі Шчукіну й Процку ў пастарунак. Іх пратрымалі ў міліцыі каля дзьвюх гадзін, а потым адпусьцілі.

Улёткі, якія раздавалі Шчукіна й Процка, выпушчаныя кіраўніком абласной арганізацыі АГП Васілём Паляковым. Ён адмовіўся ад удзелу ў выбарах у якасьці кандыдата ў дэпутаты па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34 з прычыны невыкананьня ўладамі ўмоваў прадстаўнікоў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, і найперш – адмовы уключыць дэмакратычных актывістаў у склад участковых выбарчых камісіяў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb