Палітыка

Гайдукевіч: “Заўсёды казаў: трэба разьвіваць адносіны з ЗША”

05.09.2008 15:27

Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў, былы кандыдат у прэзыдэнты Сяргей Гайдукевіч вітае рашэньне Злучаных Штатаў зьняць санкцыі супраць некаторых беларускіх прадпрыемстваў


"Вельмі прыемна гэта бачыць. Я маю права гэта казаць, бо я вельмі актыўна прымаў удзел у гэтым працэсе, таму я вельмі задаволены. Я заўсёды казаў, што там трэба стабілізаваць і разьвіваць адносіны з ЗША і Эўразьвязам. Гэта рашэньне выклікае вялікае задавальненьне ў мяне як грамадзяніна і палітыка.

Я заўсёды казаў, што дыялёг, рух наперад заўсёды лепш чым абмежаваныя кантакты, а гэта і ёсьць ізаляцыя. І я заўсёды казаў, што ізаляцыя не прыносіць нічога добрага ні тым, хто яе ўводзіць, ані людзям, якія трапляюць у гэтую сытуацыю”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Litva
05.09.2008 17:39

Усё ж Гайдукевіч мае алею ў галаве, хітрэйшы нават за Лукашэнку, але ў ЭЗ бліжэй езьдзіць. А ці ўмее пан Сяргей па беларуску?

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb