Палітыка

МЗС пакінуў заявы Барадзіна без камэнтароў

05.09.2008 11:06

У беларускім Міністэрстве замежных справаў не камэнтуюць заяву дзяржсакратара саюза Беларусі і Расеі Паўла Барадзіна пра тое, што Абхазія і Паўднёвая Асэтыя павінны ўвайсьці ў склад саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі.


Гэтая заява П.Барадзіна прагучала ў эфіры расейскай радыёстанцыі “Эхо Москвы”.

Ён выказаў спадзяваньне, што рэспублікі змогуць стаць паўнапраўнымі сябрамі сазнай дзяржавы да канца гэтага года. Маўляў, гаворка ня йдзе пра захоп тэрыторый, а чыста пра эканамічны аспэкт.

Павал Барадзін лічыць, што такім чынам можна стварыць працоўныя месцы для жыхароў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

“Я думаю, што ўсе нашы прэзыдэнты, прэм’еры, і Аляксандар Лукашэнка ў тым ліку, пойдуць на тое, каб дапамагчы гэтым абяздоленым людзям”, - заявіў П.Барадзін.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
05.09.2008 11:46

Спадар Барадзін, калі казаць праўду – крамлеўскі палітычны шут (альбо лялька). Ведаеце, гэтымі словамі я не жадаю яго крыўдзіць. Але ен менавіта гэта і увасабляе сабой. Аднак да яго адносіцца ня варта як да нецікавага “паяца”. Яму з часоў Ельцына была адведзена адзіная роля – казаць тое, што крамлеўскія гаспадары не жадаюць казаць наўпрост. Вось ен і кажа, што “Беларусь і Расея у хуткім часе аб’яднаюцца”, “Беларусь уводзіць расейскі рубель”, “Беларусь зноў вяртае ядзерную зброю” і г.д. Зараз ен кажа, што так званая саюзная дзяржава дапоўніцца Абхазіяй і ПА. З гэтых заяваў можна дакладна зрабіць выснову чаго ў бліжэйшы час чакаць ад прэзыдэнта Пуціна-Медзведзева, на што ен будзе ціснуць, што чакаць нам (Беларусі) і усяму сьвету.
Калі нешта ідзе не так як жадае Масква, то заўседы можна сказаць – Пал Палыч гэта толькі Пал Палыч.
Калі беларускі МЗС ня робіць заўваг на “перлы” Барадзіна, то робіць тое слушна, пры умове – наяўнасьці сапраўды незалежнай (у першаю чаргу ад Масквы) знешняй палітыкі.


Імя:: Mikola Горад:: Litva
05.09.2008 15:11

Пасьля суду ў Швэйцарыі гэтага пана ўсе забылі , трэба неяк прыпамінаць што грабе вялікія грошы і нічога патрэбнага не робіць.


Імя:: Яўген Горад:: Мінск
06.09.2008 00:56

Згодны з папярэднімі камэнтарамі. Сур'ёзна ставіцца да заяў чалавека, які ня мае ніякай улады, нельга

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb