Палітыка

В.Вячорка: “Выбараў у нас няма”

04.09.2008 17:32

Сёньня Цэнтравыбаркам адмовіў у рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты першаму намесьніку старшыні Партыі БНФ Вінцуку Вячорку.

Вінцук Вячорка пракамэнтаваў рашэньне Цэнтральнай камісіі:

“Я ад самага пачатку, калі мне адмовілі ў рэгістрацыі на роўні акруговай камісіі, сказаў і цяпер паўтару, што гэта ўсё рашэньні палітычныя. І тое, што яны адкладзеныя ў часе, камусьці адмаўляюць, як Вінаградаву, на этапе стварэньня ініцыятыўных групаў, камусьці пазьней, — гэта ўсё павінна ствараць ілюзію натуральнасьці ў іншаземных назіральнікаў, што, маўляў, усё справядліва і натуральна. А насамрэч гэта прадуманая стратэгія.

Я не сумняваюся, што рэальна і вядомы, і папулярны ў сваім Зялёным Лузе. Я рэальна працую зь людзьмі, уздымаю сапраўды вострыя праблемы, якія дагэтулешнія дэпутаты баяліся ўздымаць альбо былі, зь іншага боку, у іх заангажаваныя. Сам ходзячы па раёне, я пераконваўся ў тым, што ведаюць прозьвішча і партыйную прыналежнасьць зь першага заходу. І нават ня верачы ў справядлівасьць падліку галасоў, я мог бы, скажам, дамагчыся таго, каб незалежныя сацыёлягі зрабілі адпаведнае апытаньне. Уладам гэта ня трэба. Ну і наагул, мая нерэгістрацыя, як і нерэгістрацыя вялікай колькасьці дэмакратычных прэтэндэнтаў яшчэ раз пацьвярджае, што выбараў як адлюстраваньня волевыяўленьня народу ў нас няма”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Пятрусь
04.09.2008 20:19

А што тады Вячоркава партыйка на тых выбарах забыла?


Імя:: Mikola Горад:: Litva
05.09.2008 15:14

Розум ужо дваіцца ад Беларусі і гэтай апазыцыі, уся улада нібы нелігітымная,
а усяроўна мітусяцца, клапоцяцца,


Імя:: Стась Петрусю Горад:: Менск
06.09.2008 00:56

1.не партыйка, а старэйшая і найвяліквшая палітычная партыя Рэспублікі Беларусь
2.чытайце прэсу, што-лі! партыя даўно прыняла рашэньне аб тым, што кандыдаты здымуць свае кандыдатуры да 23.09, але да гэтага выкарастуюць агітацыйныя магчымасці, у тым ліку і для распаўсюда праўды пра гэтыя "выбары"

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb