Палітыка

Расея ўспрыме вынікі саміту як слабасьць Эўразьвязу?

02.09.2008 11:20

Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў, назваў вынікі саміту Эўразьвязу, прысьвечанага сытуацыі ў Грузіі, які не пайшоў на санкцыі ў адносінах да Расеі, чаканымі.

“У Эўразьвязе існуюць значныя рознагалосьсі паміж старымі і новымі сябрамі гэтай арганізацыі. Перад самым самітам такія краіны як Літва крыху зьнізілі памеры сваіх патрабаваньняў і далі зразумець, што гаворка аб санкцыях не ідзе. Ну і Эўразьвяз можна зразумець, бо надта ўжо іх вялікая залежнасьць ад Расеі: па энэрганосьбітах, у іранскім пытаньні, у справе транзыту НАТО ў Аўганістан”.

На думку спадара Фёдарава, Расея можа ўспрыняць вынікі саміту Эўразьвязу як сьведчаньне слабасьці гэтай арганізацыі.

“Эўразьвяз будзе настойваць на тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі, але нешта зрабіць ні ён, ні ЗША ня змогуць, бо не маюць адпаведных рычагоў уплыву,-- перакананы спадар Фёдараў. Разам з тым ён лічыць, што расейскія войскі будуць выведзеныя, аднак гэта вырашыць сама Масква.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: Іван Горад:: Менск
02.09.2008 12:59

Так яно і чакалася. 1938 год


Імя:: Mikola Горад:: Litva
02.09.2008 13:10

Ну, навошта такі песімізм, ЭЗ і ЗША могуць і паціху паставяць Расею на калені спыніўшы перакрэдытаваньне гігантычных запазычанасьцей і дывэрсіфікуючы пастаўкі нафты і газу з Расеі да нуля. А далей пачне змаганьне за незалежнасьць Інгушэція, Дагестан, Чачня, Башкірыя, Татарстан. Чэкіст-мачыла і яго марыянэтка з Крамля зрабілі вялікую памылку і цяпер пытаньне ідзе аб поўным развале СССР-РФ.
Будзе таксама адкрыты і трэці кітайскі фронт у Сібіры і мяса прыкрыюць па датацыям ЭЗ і ЗША, Аптымісты бачаць вялікую пэрспэктыву пакончыць з сталінскімі рэжымамі на постсавецкай прасторы дзякуючы гэтай мікра пераможнай вайне ў Грузіі, марадзёрствам і грабяжам чырвонай арміі.


Імя:: Барс
02.09.2008 15:26

Прастытуткi самыя натуральныя.


Імя:: Saksoniec/../ Горад:: Rzeczpospolita
02.09.2008 15:29

Ja torze tak dumaju czto nie tak wsio i ploho i nie tak wsio i prosto. Posle samita po Polskomu Tielewidieniju byla pokazana priess-konfieriencyja gdie wystupil Prezydent Rzeczipospolita Polska Lech Kaczyński i on ocenil etot samit na ocenku 4- i ja snim soglasien,ocenka normalnaja.Glawnoje czto samit ES osudil rossiju.Poka rziwy budiem borotsia dalsze protiw takih wot kgbesznyh rierzimow kak w rossii.Wettin-Saskiewicz.


Імя:: Saksoniec/../ Горад:: Rzeczpospolita
02.09.2008 15:32

Ja torze tak dumaju czto nie tak wsio i ploho i nie tak wsio i prosto. Posle samita po Polskomu Tielewidieniju byla pokazana priess-konfieriencyja gdie wystupil Prezydent Rzeczipospolita Polska Lech Kaczyński i on ocenil etot samit na ocenku 4- i ja snim soglasien,ocenka normalnaja.Glawnoje czto samit ES osudil rossiju.Poka rziwy,budiem borotsia dalsze protiw takih wot kgbesznyh rierzimow kak w rossii.Wettin-Saskiewicz.


Імя:: Сяржук
02.09.2008 16:53

У мяне пытаньне. Калi Расея захопiць краiны Балтыi, нападзе на Украiну, хоць нехта зь iх зьдвiне сраку? Сумняюся..1938..


Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
02.09.2008 18:02

Хочацца спадзявацца, што эўрапейцы проста "доўга запрагаюць". Урэшце рэшт, калі ўспамінаць ганебны Мюнхен-1938, то ў Брытаніі тады ўзьняўся такі леў, як Чэрчыль, менавіта як палітык, нязгодны з Мюнхенам. Пачакаем на Чэрчыля 2008?

Камэнтары 1-7 (з 7)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb