Палітыка

Кандыдаты ад БНФ здымуцца 23 верасьня

30.08.2008 15:58

Сёньня сойм Партыі БНФ прыняў рашэньне працягнуць удзел у выбарчай кампаніі да 23 верасьня.

“У зьвязку з тым, што ніводнае з патрабаваньняў партыі ўладамі ня выканана, кандыдаты ў дэпутаты ад БНФ здымуць свае кандыдатуры 23 верасьня,” – патлумачыў актывіст Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч. – Мы пакідаем за сабой права, улічваючы, што наш сойм будзе 20 верасьня адмяніць гэтае рашэньне ў выпадку, калі ўлады рэальна хоць нешта прадэманструюць. Пакуль што Партыя БНФ застаецца аб’ектам рэпрэсій, якія стала ўзмацняюцца. І нерэгістрацыя нашых двух асноўных кандыдатаў Вінцука Вячоркі і Віктара Івашкевіча ёсьць апошняй кропляй”.

Паводле спадара Лабковіча, сёньня В.Вячорка і В.Івашкевіч зьбіраюцца падаць скаргі на адмову ў рэгістрацыі іх кандыдатамі ў дэпутаты. 

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч патлумачыў:

“Чаму мы не зьнялі кандыдатуры сёньня, хаця мы іх сёньня зьнялі палітычна, мы сказалі зьняць юрыдычна 23-га, каб усе зарэгістраваныя кандыдаты мелі магчымасьць скарыстаць агітацыйныя магчымасьці. І даручылі кандыдатам скарыстаць рэгістрацыю для давядзеньня да максымальнай колькасьці людзей нашу пазыцыю. А юрыдычна зьняць нашы кандыдатуры з выбарчай кампаніі не пазьней 23-га верасьня. Нехта можа зьняць кандыдатуры раней, пасьля таго, як ён скарыстаецца сваім правам выступу па тэлевізіі і радыё.

Калі раптам улады адумаюцца, што абсалютна малаверагодна, і ўключаць усіх нашых людзей, 338 чалавек, ва ўчастковыя камісіі, што яны адновяць рэгістрацыю нашых кандыдатаў, то сойм БНФ можа гэта ўлічыць. І нават калі дробныя, адзінкавыя, а не радыкальныя зьмены адбудуцца, то адмены рашэньня ня будзе”.

Ад Партыі БНФ для ўдзелу ў выбарах зарэгістраваны 20 кандыдатаў у дэпутаты з 25-ці вылучаных партыяй. Учора пад час прэсавай канфэрэнцыі старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што найбольш пацярпелі пры рэгістрацыі Партыя БНФ і ПКБ. 
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-12 (з 12)
Імя:: Дмитрий
30.08.2008 16:23

Властям ради такой оппозиции нужно не жалеть оплачивать их счета, а то вымрут как Слава КПСС. Пусть Лукашенко учится у Грузии: "Саакашвили предложил профинансировать оппозицию" -- _http://www.lenta.ru/news/2008/08/30/opposition/


Імя:: Нацыянальны Супрацiў
30.08.2008 18:23

Слушнае рашэньне, толькi здымацца спадары фронтаўцы трэба ўжо цяпер, а не 23 верасьня.
Лукашэнка здае Беларусь.


Імя:: Zhe Горад:: [G] Ganja City Downtown
30.08.2008 19:18

ATATA!!!) BAJKOT!)


Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
30.08.2008 19:47

Лідзія Ярмошына? Хто гэтая пані? Ці па беларуску ўмее размаўляці, ці яна з прыезжых каляністаў? Чаму яна на беларусаў так наязжае?


Імя:: Якуб Горад:: Беларусь
30.08.2008 20:19

Усё да таго й ішло!
Гуляуь у выбары з махлярамі бязсэнсоўн...


Імя:: Jazep
30.08.2008 20:27

Калі змагацца – то да апошняга. Зьняўся – здаўся! Хочаш кіраваць – кантралюй і змагайся за тэрыторыю. Дом за домам, кватэра за кватэрай, вуліца за вуліцай! Змагайцся – і пераможаш! Няма імпэту – то ня ўлазь! І ня толька ў час выбараў – жыцьцё такое! Палітыка - гэта ўплыў!


Імя:: Віталь
30.08.2008 21:44

Даўно ўжо трэба было ўсьвядоміць, што няма сэнсу гуляць у апазыцыю. Прайгралі - трэба капітуляваць, а не рабіць з сябе паяцаў. Пара ўжо распусьціць БНФ і іншыя гэтакзваныя партыі.


Імя:: Siarhiej
31.08.2008 00:22

Зняць сваіх кандыдатаў - правільнае рашэнне. Таксама трэба тлумачыць выбарцам якіх гоняць на галасаванне пад прымусам - рваць бюлетэні папалам, адну палову пакідаць сабе як рэчавы доказ.


Імя:: Алег М. Горад:: Менск
31.08.2008 10:18

Пачынаю паважаць фронт. А ўсім аматарам удзелу ў выбарчым фарсе: http://jeans-by.com/2008/08/29/ne_nadoelo_vyprashivat.html


Імя:: Валерий
01.09.2008 04:05

Если белорусская оппозиция не сможет четко обосновать свой отказ в участии в выборах и впасть в "бойкот", то сама легко окажется изгоем в глазах Запада. Вот ирония! Униженный возвышается. Лукашенко, как великий мастер непредсказуемости, действительно очень серьезно старается изменить государственную политику на прозападную и это ему успешно удается. Здесь врядли смогут изменить ситуацию оппозиционные провокации, т.к. это приведет к обратному результату. На этот раз Запад не будет закрывать глаза на очевидные вещи поскольку сам не меньше идет на контакт с Лукашенко. Лебедько это хорошо понял. В конце концов нельзя все время болтаться по улицам и необходимо хоть и номинально, но участвовать в госуправлении. Приличная легальная зарплата ему также не помешает и, исходя из опыта российской думы, в случае ухода Лукашенко может перепасть целое состояние.


Імя:: Вадим Горад:: Минск
01.09.2008 16:07

то Валерий
Отказ в регистрации кандидатов и не включение представителей Партии БНФ в участковые комисии это не "чёткое основание"???


Імя:: Дмитрий В. Горад:: Гродно
01.09.2008 20:43

Вадим, в ЦИК должны входить ТОЛЬКО независимые наблюдатели, а не заинтересованные стороны. Что касается капризов БНФ, то они давно не являются крупной партией, с которой всем нужно считаться. Осталось лишь название. Раньше нужно было выдвигать требования.

Камэнтары 1-12 (з 12)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb