Палітыка

З.Шыманскі: “Улада ня зробіць ніякага паслабленьня”

29.08.2008 15:07

Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі атрымаў у сваю падтрымку больш як 4 тысячы 700 подпісаў, што дазволіла яму зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты па Берасьцейскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе.


Меркаваньне кандыдата пра вынікі рэгістрацыі:

“Улада ня зробіць ніякага паслабленьня. І галоўны паказьнік гэтага — склад участковых камісіяў. Калі з 39 чалавек, вылучаных у маёй выбарчай акрузе, уключылі ў склад участковай камісіі толькі аднаго і цяпер ціснуць, каб ён адмовіўся ад удзелу ў кампаніі ў якасьці сябра ўчастковай камісіі, то пра што тут казаць?! Вынік — прадказальны. Больш гаварыць няма пра што”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: алесь
29.08.2008 15:29

не волнуйся Дмитрий власти знают кого выбрать и поверь не из безработных оппозиционеров.список уже готов кого из оппозиционеров избрать .и поверь это будут не лентяи как Вечерко.


Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
29.08.2008 22:05

І гэта, шаноўныя, вы называеце выбарамі? Бога не баіцеся, гэта ўжо даўно зразумела, але няўжо ня хочацца сябе хоць крышку паважаць, людзьмі звацца, не пешкамі ў чужой гульні, хлопчыкамі для біцьця, бязмоўнымі манекенамі для практыкаваньняў розных "телеведущих", якія ніколі ня ведалі ні пра сорам, ні пра мараль...

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb