Палітыка

“Незарэгістраваныя тыя, хто сабраў найбольш подпісаў”

28.08.2008 22:29

Чаму зарэгістравалі адных апазыцыянэраў і не прапусьцілі іншых, сярод якіх і некаторыя лідэры Аб’яданых дэмакратычных сілаў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў. 
 
Цыганкоў: “Як можна ацаніць той факт, што ўлады зарэгістравалі даволі вялікую частку кандыдатаў ад АДС, але не зарэгістравалі шэраг даволі вядомых палітыкаў? У чым тут выявілася стратэгія ўладаў?”
 
Чавусаў:
“На мой погляд, стратэгія ўлады застаецца ранейшай – правядзеньне выбарчай кампаніі ў цалкам кантраляваным рэжыме. Незарэгістраваныя былі тыя асобы, чые ініцыятыўныя групы сабралі найбольшую колькасьць подпісаў выбарнікаў. І гэта стварыла пагрозу таго, што іх абраньне перастала залежыць выключна ад волі мясцовай адміністрацыі, а стала залежыць таксама ад галасоў выбарнікаў. Гэтага ўлады дапусьціць не маглі, а таму найбольш уплывовыя асобы, якія карысталіся аўтарытэтам у сваіх акругах – не былі зарэгістраваныя.
 
Цыганкоў: “То бок уладам ня важна было, з якой партыі гэты чалавек?”
 
Чавусаў: “Улады проста прыбралі тых, ад каго можна было чакаць, што яны зьбяруць працэнтаў 70 галасоў выбарнікаў. А гэта тая крытычная мяжа, за якой ужо вельмі цяжка маніпуляваць вынікамі. Так, мы ведаем, што намаляваць лічбы можна любыя. Але ж жыхары акругі будуць ведаць, ці яны сапраўдныя ці не. Дык пакінулі тых апазыцыянэраў, якія альбо не здабылі моцнай падтрымкі, праводзілі невялікія камэрныя кампаніі з мэтай сабраць толькі неабходную тысячу подпісаў альбо ўлады па нейкіх прычынах лічаць іх бясьпечнымі. Магчыма, улады тут памыляюцца.
 
Але гэтая стадыя кампаніі паказала, што ўлады будуць імкнуцца і надалей кантраляваць ход выбарчага працэсу на 100 працэнтаў. Гэта значыць, што адміністрацыя будзе вызначаць, хто патрапіць у Палату, а хто не, -- а зусім ня выбарнікі дадзенай акругі.”
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Уладзімір Нісцюк Горад:: Мінск
29.08.2008 15:22

Нельга рабіць беспадстаўныя заявы, спадар Чавусаў! Мая ініцыятыўная група сабрала больш за 5000 подпісаў, але пасля праверкі мы выставілі ў камісію толькі 1473. У выніку ні адзін з подпісаў не быў забракаваны.Гэта факт. А Вы ніводнага факта не прывялі. Такія неабгрунтаваныя, вфысмактаныя з пальца заявы больш за ўсе шкодзяць аўтарытэту дэмакратычных прадстаўнікоў.
А кандыдатам трэба уважліва і дасканала працаваць, а не скардзіцца на камісіі.


Імя:: алесь
29.08.2008 15:36

если и не зарегистрировали Вечерку лентяя не велика потеря.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb