Палітыка

МЗС адсылае ў інтэрнэт

28.08.2008 13:20

Афіцыйны Менск захоўвае маўчаньне адносна прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.


Нагадаем, 26-га жніўня ўказ аб прызнаньні незалежнасьці гэтых рэгіёнаў Грузіі падпісаў прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў, раней за прызнаньне прагаласавалі дэпутаты Дзяржаўнай Думы Расеі.

27-га жніўня амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў: “Гэта сувярэннае права Беларусі – прызнаваць ці не прызнаваць незалежнасьць, але мы разьлічваем на Беларусь, як на аднаго з самых блізкіх хаўрусьнікаў”.

Атрымаць камэнтар да гэтых выказваньняў ад МЗС Беларусі пакуль не ўдаецца. Сёньня брыфінг МЗС, які традыцыйна праходзіць па чацьвяргах, не адбыўся. Прычыны адмены брыфінгу ў прэсавай службе МЗС не тлумачаць, а адсылаюць журналістаў на сайт міністэрства. На сайце апошняя навіна тычыцца мыта на карамель з Украіны і датуецца ажно 22-ім жніўня.

У зьвестаках з прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі пазначана, што ён сёньня праводзіць “шэраг дзелавых сустрэч”. Якіх дакладна, не паведамляецца. Пра падзеі на Каўказе на сайце нагадваюць фотаздымкі сустрэч Аляксандра Лукашэнкі з лідэрамі Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі падчас нядаўняга візыту ў Сочы.

“Ідзе “ломка”, Лукашэнка вагаецца. Ад яго патрабуюць хуткага прызнаньня, але гэта будзе азначаць, што ён такая ж марыянэтка, як прэзыдэнты Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, і паводле Беларусі трэба дамаўляцца з Масквой. Мяркую, у рэшце рэшт прымусяць прызнаць, але Лукашэнка вытрымае паўзу, як было пасьля падзеяў у Цхінвалі”, -- мяркуе палітоляг Віталь Сіліцкі.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
28.08.2008 14:37

Пасля кароткай вайны ў Паўдневай Асэтыі, дзе Грузія атрымала сакрушальную паразу, і наступных падзей з імклівым прызнаньнем незалежнасьці Абхазіі і Паўдневай Асэтыі Расеяй можна ужо канчаткова канстатаваць – распачаўся новы перадзел сьвету на сфэры ўплыву. Расея адказала Захаду за Косава. Па маралі – ты мне у вока, я табе зубы выб’ю – усе граматна зроблена. Іншага чакаць ад Расеі невыпадала. Але вось адна істотная акалічнасьць – яскрава адкрылась уся хлусьлівая палітыка гэтай краіны. Зараз у Расеі, як і ў ЗША з ЭЗ, няма ніякіх падставаў прыкрывацца Радай бяспекі ААН, Хельсінскімі пагадненьнямі і г.д. Хто распачаў гэтую “гульню” першым на мой погляд не істотна. Істотна іншае – павагі да суверэнітэту краін (любых краін) больш не існуе, зацьверджаны прынцып бруднай моцы. У ход ідзе вайсковая сіла, газ, нафта, палітычны ціск і г.д. Асноунымі гульцамі ў сьвеце па ранейшаму застаюцца дзьве краіны – ЗША і Расея. І ад абоіх гэтых краін вельмі моцна пахне кроўю, сьмерцю, хаасам. Калі ЗША і ЭЗ пасля абсалютна подлага прызнаньня Косава яшчэ у стане неяк трымаць сітуацыю пад кантролем у Эўропе, то Расея даўно імкнулась распачаць новы віток вайны на Каўказе і такі шанец скарыстала імкліва. Тут зразумелы інтарэс, пазіцыі Расеі ў гэтым рэгіене (што б там Пуцін не казаў) не такія ўжо выдатныя. Нафтавыя радовішчы, нафтавыя і газавыя ніткі цалкам ей не належаць, а гэта для яе стратэгічна, каб усе энергетычныя патокі Эўропы мець пад сваей рукой. Што можа зрабіць Расея ў гэтым выпадку калі толькі не распачаць новую вайну па усей тэрыторыі Каўказа. Грузія першая, за ей Арменія з Азербайджанам.
Вось пад гэтым і прапануе нам падпісацца Крэмль. Я вельмі жадаў бы каб наша кіраўніцтва ўпершыню паспрабавала сапраўды быць незалежнымі, а галоўнае дальнабачнымі. Калі расьцерлі Грузію – разатруць і нас. Расеі не упершыню карыстацца гэдкімі “палітычна-вайсковымі” тэхналегіямі. Нашаму МЗС і кіраўніцтву настаў час вельмі моцна падумаць, бяда можа прыйсьці (і абавязкова прыйдзе). І хто думае, што гэтага не здарыцца зараз жа той памыляеца. Потым праз Інтернэт будзе цяжка тлумачыць што і чаму, а заадно і шукаць апраўданьне сабе.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb