Палітыка

Не зарэгістраваны прадстаўнік праўладнага Саюзу палякаў

Тадэвуш Кручкоўскі

28.08.2008 13:10

Сёньня камісія Гарадзенскай сельскай выбарчай акругі № 52 адмовілася зарэгістраваць кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў аднаго зь цяперашніх кіраўнікоў праўладнага Саюзу палякаў Тадэвуша Кручкоўскага.


Пра гэта “Свабодзе” паведаміў назіральнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Раман Юргель.

Суразмоўца адзначае, што пры праверцы падпісных лістоў, якія сабрала ініцыятыўная група Тадэвуша Кручкоўскага, выяўлена ажно 67 несапраўдных подпісаў.

Раман Юргель кажа:

“Ён выконваў просьбы і загады аблвыканкаму і КДБ, але ж і гэта не дапамагло, не дапусьцілі”.

Праваабаронца Юргель нагадвае, што Тадэвуш Кручкоўскі вядомы ў Горадні сваім непрыманьнем беларушчыны. У сваёй кнізе “Палякі ў Беларусі. Гісторыя і сучаснасьць” ён зрабіў шмат спрэчных і нават скандальных заяваў адносна разьвіцьця польскай грамады ў Беларусі.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Litva
28.08.2008 14:56

Гарадзеньскія палякі пачнуць браці не картку паляка, а сапраўдныя пашпарты Польшчы, тады Лукашэнку будзе нагода уступіці ў Польшчу і ЭЗ, каб чэкісты яму не зрабілі прымушэньне да ўступленьня ў СССР,

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb