Тэма дня

Расея прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі

26.08.2008 14:18

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў указы аб прызнаньні незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.ТЭМА ДНЯ.

У тэлезвароце Дзьмітрый Мядзьведзеў заклікаў іншыя дзяржавы узяць прыклад з Расеі.

«Улічваючы свабоднае волевыяўленьне асэтынскага і абхаскага народаў, кіруючыся палажэньнямі Статуту ААН, дэклярацыяй 1970 году аб прынцыпах міжнароднага права, якія тычацца сяброўскіх стасункаў паміж дзяржавамі, Хэльсынскім заключным актам АБСЭ 1975 году, іншымі асноватворнымі міжнароднымі дакумэнтамі, я падпісаў указы аб прызнаньні Расейскай Фэдэрацыяй незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і незалежнасьці Абхазіі», – сказаў Дз.Мядзьведзеў у сёньняшнім тэлезвароце.

«Гэта нялёгкі выбар, але гэта адзіная магчымасьць захаваць жыцьці людзей», – заявіў Дз.Мядзьведзеў.

На думку Масквы, незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі павінен прызнаць і Менск.

«Лідэры непрызнаных рэспублік заяўлялі аб сваім жаданьні далучыцца да «саюзнай дзяржавы», і «саюзная дзяржава» гатовая прыняць да ўвагі гэтыя пажаданьні. Гэта было б зручна і для Расеі, бо гэты зварот не да Расеі, а да «саюзнай дзяржавы», – заявіў памочнік дзяржсакратара так званай «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі Іван Макушок.

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў напярэдадні таксама дапусьціў, што Менск можа прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, але "Расея павінна стаць першай".

М.Статкевіч: "Лукашэнку прымусяць"

Адзін зь лідэраў Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч лічыць, што ў гэтым прызнаньні ёсьць вельмі істотная пагроза для Беларусі:

С.Шушкевіч: “Беларусі трэба ўстрымацца ад падобных крокаў”

“Беларусі трэба ўстрымацца ад падобных крокаў — гэта маё перакананьне. Бо калі пачынаць перадзялёж сьвету, адна ўжо памылка зроблена — гэта Косава. Але там меншая памылка. Цяпер ісьці гэтым шляхам — гэта азначае раскручваць халодную вайну і падкладаць бомбы пад такія месцы, дзе гэта вельмі небясьпечна."


А.Лябедзька: Лукашэнка можа прызначыць цану прызнаньня


Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што адмоўна ставіцца да параду сувэрэнітэтаў на Каўказе і наагул на эўрапейскім кантынэнце, бо гэта — новыя пагрозы і выклікі.




С.Касьцян: “Я адразу аддаў бы загад аб прызнаньні незалежнасьці”

Намесьнік старшыні сталай камісіі міжнародных спраў у Палаце прадстаўнікоў Сяргей Касьцян заявіў, што гэта “сучаснае і на гэты момант вельмі правільнае рашэньне”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: БР
26.08.2008 14:38

Давно пора


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
26.08.2008 15:37

Пасьля таго як разгортвалiсь падзеi вакол "агресыi" Грузii, як вайной супраць той жа Грузii кiравау Пуцiн, а спадар Мядзведзеу проста "выконвау" абавязкi главы Расеi - сумнiву адносна ролi апошняга у сеньняшняй Расеi незасталось. Яшчэ раней, асабiста мне, было сьмешна чуць як спрачалiсь нашыя палiтыкi у якой ступенi спадар Мядзведзеу "дэмакрат", чаго вартыя яго "лiберальныя погляды". Небыло, няма i нiколi не будзе у Расеi сапрауды дэмакратычнай улады. Унутраны стан гэтай краiны зусiм адваротны. Гэдак было - гэдак i будзе.


Імя:: Надзя Горад:: Менск
26.08.2008 17:56

Ура! За свабоду Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі!


Імя:: БС
26.08.2008 18:26

Бандыцкая дзяржава


Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
26.08.2008 18:37

Цікава, што думаў БР пра незалежнасьць Рэспублікі Ічкерыі некалькі гадоў таму? Таксама горача вітаў? Кляйміў агрэсараў, якія бамбавалі "свободный народ"? Ці тады ён "с праведным гневом" патрабаваў "мачыць сепартыстаў у сарціры"?


Імя:: Беларускі ўкраінец Горад:: Менск
26.08.2008 22:33

Скажам так, калі адна дзяржава без дазволу ўводзіць войскі на тэрыторыю іншай і ў хуткім часе аб'яўляе незалежнасць акупаваных тэрыторый, ні пра якую справядлівасць не можа ісці размова.
Каб расійскае рашэнне магло прэтэндаваць на справядлівасць, Расія павінна была зрабіць дзве рэчы.

Па-першае - распрацаваць дактрыну, правілы, прынцыпы, якія бы выразна акрэслівалі, незалежнасць якіх сепаратыстаў прызнаваць можна, а якіх - не. Напрыклад, можна было бы вызнаваць незалежнасць толькі тых нацыянальных сепаратыстаў, якія больш нідзе ў свеце не маюць сваёй нацыянальнай дзяржавы: абхазы, асетыны, баскі, шатландцы. А нацыянальныя сепаратысты, якія ўжо маюць іншую дзяржаўнасць, права на новую незалежнасць бы не мелі: косаўскія албанцы (маюць Албанію), прыднестроўцы (маюць Расію і Ўкраіну), крымчане (маюць Расію), карабахцы (маюць Арменію). Такі падзел меў бы хоць нейкую прэтэнзію на справядлівасць. А так частковая заходняя, і крамлёўская пазіцыі выглядаюць мярзотна, гэта проста акульныя палітычныя гульні. Прычым Крэмль карыстаецца падвоенымі стандартамі не меньш, чым Захад, і нават больш (бо скарыстаўся імі пад уласны істэрычны крык пра двудушнасць Захаду).

Па-другое, Расія не толькі не павінна была перад прызнаннем уводзіць у рэгіёны і ў пакрыўджаную дзяржаву войскі, але павінна была вывесці нават усіх сваіх міратворцаў, бо статус міратворцаў не дазваляе іх дзяржаве-загадчыцы прымаць нейкі бок у канфлікце. Гэта парушае мандат ААН. Калі бы Расія так хацела вызнаць незалежнасць і баялася "агрэсіі Грузіі" супраць новапрызнаных дзяржаў, яна павінна была ініцыяваць замену сваіх войскаў на міжнародныя, і пасля гэтага прызнаваць незалежнасць з чыстым сэрцам. Ніхто б з гэтым вызнаннем ёй не перашкодзіў бы. А так атрымалася звычайная злачынная анэксія ва ўласных інтарэсах.

Я не супраць прызнання абхазкай і асетынскай незалежнасці ў прынцыпе (бо яны не маюць нідзе ў свеце сваёй дзяржаўнасці), аднак толькі за ўмовамі:
1) знаходжання ў іх ва ўладзе самастойных незалежніцкіх палітыкаў (а не крамлёўскіх стаўленікаў);
2) адсутнасці на іх тэрыторыі войскаў краіны-вызнавальніцы;
3) не пераўтварэння гэтых тэрыторый у дэ-факта тэрыторыю Расіі;
4) моцнай палітычнай ці эканамічнай кампенсацыі на адрас афіцыйнай Грузіі.

Тое жа, што адбылося сёння, моцна нагадвае анэксію Судэцкай вобласці Чэхаславакіі Германіяй пад заклікі пра "абарону нямецкіх суайчыннікаў". А разрыў ДАУСЕ ў снежні 2007-га - выхад Рэйха з Версальскай дамовы. Ці стане Беларусь Аўстрыяй, Украіна - Польшчай, а мы - ахвярамі Трэцяй сусветнай пад крыкі "Хайль, Пуцін!" і "Расія вышэй за ўсё"?


Імя:: Дмитрий
26.08.2008 23:59

Севярын-Глеб, ведь там - в Чечне была совсем другая ситуация. По просьбе Дудаева вывели российскую армию и даже дали полную свободу действий, а взамен получили маленькое террористическое государство. Вспомните захват заложников в Минводах. Их взорвали в вертолете как тех израильских спортсменов. С этого все и началось. Я думаю, что в случае с Осетией и моей любимой Абхазией, Россия поступила благородно, хоть и с опозданием спасла многие человеческие судьбы от грузинщины. Никто не должен забывать, что их народ никто силой не гнал получать российские паспорта. Это выбор народа, который нужно уважать.

Камэнтары 1-7 (з 7)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb