Алімпіяда-2008

Пэкін, бывай! Прывітаньне, Лёндан!

24.08.2008 18:50
Алесь Слуцкі (Пэкін)

Затуханьне агню на нацыянальным стадыёне “Птушынае гняздо” ў Пэкіне азначае, што пачаўся новы алімпійскі адлік па лёнданскім часе.

Арганізатары цырымоніі закрыцьця апасаліся, што ў правядзеньне ўрачыстасьцяў свае карэктывы зможа ўнесьці дождж. Аднак потым людзей, якія купілі білеты на закрыцьцё, супакоілі: ўсё будзе нармальна. Маўляў, у справы нябеснай канцылярыі ўмешвацца няма сэнсу, бо вячэрні прагноз надвор’я для кітайскай сталіцы той, што трэба: цёпла, але не душна як ў дзень адкрыцьця, і суха. Галоўнай жа тэмай правядзеньня мерапрыемства, на якім прысутнічала нямала афіцыйных асоб, заставалася бясьпека. Да апошняга дня гульні праходзілі пад пільным вокам тысяч валянцёраў з устанаўленьнем узброеных аўтаматчыкаў на некаторыя пасты ў начны пэрыяд. У апошнія некалькі дзён прывычнай для вока стала іншая карціна: узброены спэцназавец на пару ў сабакам, апранутым ў бронежылет. Так, чацвераногія сябры ў Паднябеснай годныя ня толькі для пашырэньня мэню ў мясцовых рэстаранах, але і важнай службе радзіме.
 
Усе заезды на месцы, дзе праводзіліся спаборніцтвы, дасканала правяраліся на прадмет наяўнасьці выбухоўкі. Здаецца, абышлося. І за выключэньнем незадаволенасьці некаторых удзельнікаў алімпіяды наконт таго, што кітайцы “перастараліся” ў заваяваньні залатых мэдалёў, якіх у выніку набралася 51, а ўсяго роўна 100, ніякіх нараканьняў наконт дзейнасьці ўсіх службаў не было.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Дзядзька Горад:: з-пад Воршы
24.08.2008 22:48

Ну, і што там ваш Пэкін ды Пэкін, фэерыя закрыцьця, сьвята у Паднябеснай?
Нас чакае большае сьвята, большая фэерыя -- "Дажынк1" з парадам камбайнау, кас1лак, малацілак 1 бульбакапалак. А Пэк1н--
Яшчэ б ён болей навастрыўся,
каб на "Дажынках" трошк1 падвучыўся.
У нас галоўны пэрсанаж -- бацька, які заклікае: "Да жынк1! Да жынк1!"


Імя:: Vital
25.08.2008 04:49

Шаноўныя! Вычытвайце тэксты, калі ласка!Што за "апасаліся". Непакоіліся па-беларуску....
Да таго ж, сп.Слуцкі, кітайцы не ядуць сабак. Гэтая страва ёсць хіба ў карэйцаў.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb