Палітыка

“Улады зарэгіструюць усіх кандыдатаў”

20.08.2008 13:53

Чаму патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты на гэтых выбарах у два разы менш, чым было ў 2004 годзе? Як ўлада можа адрэагаваць на такі ня самы прыемны для яе факт? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў.


Цыганкоў: “Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучыліся 365 чалавек. Варта нагадаць, што пад час выбарчай кампаніі 2004 года было 692 прэтэндэнты на кандыдатаў у дэпутаты. Якія высновы дапушчальна рабіць, грунтуючыся на гэтых лічбах і некаторых фактаў з першых этапаў кампаніі?”

Чавусаў: “Відавочна, што колькасьць ахвотных стаць дэпутатамі відавочна і вельмі значна зьменшылася. Напэўна, беларускім уладам усё ж не ўдалося пераканаць грамадзтва, што вось гэтыя выбары будуць чымсьці адрозьнівацца ад выбараў 2004 году, калі сьпісы будучых кандыдатаў былі ўзгодненыя і зацьверджаныя загадзя. Вельмі мала вылучалася бізнэсоўцаў, людзей з непалітызаванай супольнасьці – ня вераць яны, што ў гэтую Палатку можна патрапіць. Сваю ролю адыграла і тое, што палітычныя партыі больш-менш узгаднілі адзіны сьпіс кандыдатаў, і ў адрозьненьні ад 2004 году аб'яднаныя дэмакратычныя сілы выступілі за стратэгію «адзін кандыдат на адну акругу».

Цыганкоў: “Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўжо выказала расчараваньне такой маленькай колькасьцю кандыдатаў у дэпутаты. Як улада можа адрэагаваць на такія маленькія лічбы патэнцыйных кандыдатаў?”

Чавусаў: “Напэўна, зараз ведамствы, якія рэальна адказваюць за правядзеньне гэтых выбараў, будуць накіроўваць працу акруговых камісіяў на тое, каб залішне кандыдатаў ня рэзаць. Бо можа атрымацца кепская для ўлады сытуацыя, калі ў акругах застанецца па 1-2 кандыдата. З аднаго боку, гэта зьнішчае выяву дэмакратычнасьці выбараў, і па-другое, падвышае шанцы апазыцыі. Бо калі ў акрузе будзе толькі кандыдат ад улады і кандыдат ад апазыцыі, то ёсьць небясьпека ў такім процістаяньні -- невядома яшчэ , за каго людзі прагаласуюць. Я думаю, што зараз улады ўсімі сіламі будуць цягнуць у выбарчыя бюлетэні так званых “незалежных” кандыдатаў. Я думаю, што ў абсалютнай большасьці ўсіх зарэгіструюць.”

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Игорь Горад:: Ганновер
21.08.2008 18:55

У оппозиции нет шансов, даже если зарегистрируют всех желающих поучаствовать. Власть не пропустит. Освобождение оппоизиционеров, фамилии которых на слуху во всем мире, - это кость, брошенная гавкающим против режима. На дальнейшие шаги рассчитывать нечего, власть Лукашенко не отдаст.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb