Палітыка

З.Пазьняк: “Сытуацыя вельмі небясьпечная”

19.08.2008 19:53

Вынікі сустрэчы А.Лукашэнкі і Дз.Мядзьведзева камэнтуе старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк.

Пазьняк: "Тое, што адбылося ў Сочы, ні для каго не было нечаканасьцю Гэта змушэньне Лукашэнкі да згоды на ўвод расейскіх войскаў і ракетаў у Беларусь. Гэта ўсё ў рэчышчы таго акупацыйнага пляну, які распрацоўваўся адначасна, калі распрацоўваўся бліц-крыг супраць Грузіі. Гэта стварэньне "легітымнага парлямэнту",  увядзеньне войскаў,  ціск на Захад... І гэта пагражае рэальнай стратай незалежнасьці Беларусі. Сытуацыя вельмі небясьпечная. І тое, што адбылося ў Сочы, выявіла тэндэнцыі, як Расея будзе ажыцьцяўляць свой плян. У канечным выпадку, тое, што яна зрабіла ў Грузіі, тое яна здольная зрабіць і ў Беларусі. Беларусы павінны гэта ведаць і памятаць пра гэта, таму што толькі наша супраціўленьне можа гэтаму перашкодзіць".
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-20 (з 21)
Імя:: Беларус
19.08.2008 20:26

Згодзен! Беларусы павинны быць асаблива пильными. Мы и так ужо часткова акупаваны.


Імя:: dyk Горад:: Салігорск
19.08.2008 22:50

Пільнымі з Расеяй трэ быць заўсёды, а не толькі зараз...


Імя:: Дрыгавіч Горад:: Менск
19.08.2008 23:00

Калі будуць усталяваныя элемэнты супраць паветранай абароны, то гэта адно. А калі паставяць ядравую зброю, то гэта будзе канец незалежнасьці. Масква ўжо мае амбіцыі гэта зрабіць. І калі цывілізаваныя краіны не надаюць па пысе за Грузію, то гэтыя страшныя ракеты дакладна будуць у нас стаяць. Барані нас Гасподзь ад гэтага!


Імя:: Ягор
19.08.2008 23:19

Слушна кажа!


Імя:: Jazep
19.08.2008 23:25

Беларусу - Братка, ты трохі ў вызначэньнях зблытаўся: мы акупаваныя ўжо даўно! Праблема ў Расеі з намі ў тым, што мы яшчэ недаасіміляваныя! (І, дзякаваць богу, трымаемся, як можам).


Імя:: Jan Горад:: Ottawa
20.08.2008 00:48

Как всегда Зенон смотрит в корень и видит все. Только вот лихтарат боюсь никогда ничего не уразумеет.
Респект Зенону!


Імя:: Saksoniec/../ Горад:: Rzeczpospolita
20.08.2008 00:55

Zgodny z Z.Pazniakom.Sytuacyja wielmi niebiaspiecznaja dlia Bielarusi.Saksoniec/../-Wettinowie


Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
20.08.2008 08:27

Зянон Станіслававіч мае рацыю - з Грузіяй
справы для расейскіх чэкістаў-мачыл пойдуць у бок тэхналягічнай і дыпляматычнай ізаляцыі, абвалу цэнаў на нафту і газ. А Беларусь наступная калёнія Расеі якую вельмі хочацца "прісоедініть", справы ў нас яшчэ больш драматычныя чым у Грузіі, бо расейскія шпіёны і каляніясты ўжо камандуюць сілавымі структурамі РБ і сапхнуць нелігітымнага прэзыдэнта ім вельмі лёгка проста ліквідаваўшы яго ў мэтах абароны грамадзян РФ.


Імя:: Сяргей Горад:: Койданава
20.08.2008 10:23

Как Вы прокомментируете слова одного из беларуссов,что состоявшаяся встреча в Сочи президентов явилось принуждением Москвой Беларуси на ввод российских войск и ракет. Всё это является частью оккупационного плана России по отношению к Беларуси.
И почему поляки, которые очень опекают этого беларуса, так легко согласились на оккупацию своей территории американскими вооруженными силами и на установку ракет? Как бы Вы ответили нашему беларусу?


Імя:: Фрабел.
20.08.2008 11:08

Гэта мы вінаватыя,што з Расеяй вядзе размовы Лукашэнка ад імя Краіны нашай.
14 год ён змагаецца супраць беларускай будучыні і вынікам яго дзеяньняў ёсць здрада і страты.І вось уявіце,каб з расейцамі вёў размову Беларус і Вялікі Патрыёт Пазьняк,атрымаўшы ўсеагульны давер
ад нашага Народу.Дзе б мы былі зараз і які быў бы вынік ?Так чаму ж гэта не так?
Бо мы ёсць такія ! Нават свядомыя беларусы
гэтага не бачаць і не разумеюць,а таму нам яшчэ доўга трэба ісці да Беларусі.


Імя:: Виктор
20.08.2008 11:14

Господа, получается, что ПРО в Восточной Европе, это не "колонизация", а совместное ПВО с Россией - да...
Или войска США+"коалиция" в Ираке и Афганистане - это установление демократического режима, а Российские войска в Грузии - это "экспансия"...
Ограничено мыслите, любезные, а очень уважаемому спадару З.Паздняку давненько можно было на Радзиму перебраться и вещать с места действия, а не с заграничного теплого диванчика. Патриотом себя как-никак считает...


Імя:: Виктор
20.08.2008 11:15

И зачем называть сайт "Свабодай", если все сообщения модерируются перед размещением?


Імя:: Фрабел.
20.08.2008 13:07

Чаму няма каментара Фрабела ?
Прашу адказаць на мой адрэс прычыну вашай цэнзуры.


Імя:: Віктар Горад:: Мінск
20.08.2008 15:17

Виктору по поводу
Позняка.
Дарагі дружа, такія,як Пазняк патрэбны краіне жывымі, дзе б яны не знаходзіліся.
Калі такі ты смелы, то ідзі пастаў крыж у Дражна... А я пагладжу.


Імя:: Міхась
20.08.2008 15:22

На сайе Белсалідарнсьці новы артыкул Пазьняка. Упершыню дадзеная такая глыбокая ацэнка працэсаў. Ужо толькі дзеля магчымасьці гэта зрабіць Пазьняк слушна зрабіў, што ўратаваў сваё жыцьцё. Вось толькі сапраўды, ці і гэтым разам "лектарат" не прачнецца?


Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
20.08.2008 19:10

Господину Виктору из Минска.
О, вы сапраўды вельмі хацелі б, каб Пазьняк прыехаў сюды, бо на яго рэжымам заведзеныя - і трэба разумець, ня спыненыя крымінальныя справы. Казуліна выпусьцілі пад міжнародным ціскам, мейсца ў турме ёсьць. А, можа, хацелася б, каб яго выправілі шляхам Ганчара і Захаранкі? Ці вы "ничего не знаете о судьбе этих оппозиционеров"?


Імя:: Барс
20.08.2008 19:22

Дакладна сказана. Падтрымліваю.


Імя:: Віталь
26.08.2008 12:08

Мае рацыю Пазьняк, але што з таго? Нішто і ніколі зь яго летуценьняў ня будзе ажыцьцёўлена. Гэта ён сам разумее ня горш за іншых. Шкада, што ён узяўся за марную справу. Пазьняк - гэта азначае той, хто зьявіўся вельмі позна.


Імя:: Віталю
27.09.2008 01:05

Ня будзе ажыцьцёлена тое што ня будзе ажыцяўляцца! Калі ты трапіш у цыстэрну з г..ном й будзеш энэргічна ды разумна ратаваць сваё жыцьцё дык выратуешся а калі апусьціш рукі дык патонеш.
Не апускайце рукі беларусы!


Імя:: Сотнiк
27.09.2008 02:25

Пазьняк - гэта той, хто зьявiўся вельмi своечасова!

Камэнтары 1-20 (з 21)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb