Палітыка

Масква ўцягвае Менск у канфлікт з Захадам

19.08.2008 18:14

Расея і Беларусь восеньню падпішуць міждзяржаўнае пагадненьне аб адзінай сыстэме супрацьпаветранай абароны. Пра гэта паведаміў памочнік прэзыдэнта Расеі Сяргей Прыходзька.

Паводле Прыходзькі, Дзьмітры Мядзьведзеў і Аляксандар Лукашэнка дамовіліся аб пагадненьні на сёньняшняй сустрэчы ў Сочы. У Беларусі з гэтай нагоды выказваецца насьцярога, што Масква хоча ўцягнуць Менск у сваё супрацьстаяньне з Захадам.

Сяргей Прыходзька сказаў, што міждзяржаўнае пагадненьне аб адзінай сыстэме супрацьпаветранай абароны падпішуць у Маскве. Гэта адбудзецца на паседжаньні Вышэйшай дзяржаўнай рады.

Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў мяркуе: адзіная сыстэма — адказ Крамля на магчымае разгортваньне ў Польшчы і Чэхіі элемэнтаў амэрыканскай супрацьпаветранай абароны:

“Я мяркую, што Расея ўсё ж выціснула гэтае пагадненьне зь беларускага кіраўніцтва. А тое, што не было згадана (публічна ва ўсялякім разе) пра кошты на газ, гэта невыпадкова. Гэта, магчыма, перасьцярога з расейскага боку. Пагадненьне ж яшчэ не падпісанае. І калі раптам зь нейкай прычыны яно сарвецца, дык нам ня будзе ніякіх саступак у коштах. Гэта такое папярэджаньне, каб Беларусь ня выкруцілася”.

Спадар Фёдараў таксама адзначае:

“Прыемнага тут, канечне, няма. Але мяркую, што насамрэч да ваеннага супрацьстаяньня Расеі з Захадам справа ня дойдзе. І таму гэта будзе разаграваньне антызаходніх настрояў, у большай ступені — у Расеі і ў меншай ступені — у Беларусі”.

Падчас сустрэчы ў Сочы Аляксандар Лукашэнка казаў, што вайсковыя дзеяньні на Каўказе пацьвярджаюць неабходнасьць “няпростых дзеяньняў” у рамках саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. “Час простых дзеяньняў і рашэньняў скончыўся”, — заявіў кіраўнік Беларусі .

“Я хачу вам падзякаваць за тую мудрасьць, якую вы праявілі падчас агрэсіі суседняй краіны, — заявіў Аляксандар Лукашэнка. — Я не лічу патрэбным тут неяк улазіць у гэты канфлікт і казаць пра тое, што глядзіце, якія расейцы такія ці сякія... Усё было зроблена выдатна, вельмі спакойна, мудра і прыгожа”.

Падчас сустрэчы Дзьмітры Мядзьведзеў адзначыў, што эканамічныя дачыненьні Расеі і Беларусі разьвіваюцца стабільна і гандлёвы таваразварот паміж краінамі напрыканцы году можа перавысіць 30 мільярдаў даляраў.

На думку былога міністра зьнешнеэканамічных сувязяў Беларусі Міхаіла Марыніча, эканамічныя дачыненьні паміж дзьвюма краінамі з кожным годам робяцца ўсё больш спрыяльнымі для Расеі і горшымі для Беларусі. Спадар Марыніч тлумачыць гэта так:

“У нас вельмі затратная эканоміка, затратная вытворчасьць. Яны патрабуюць зашмат энэргарэсурсаў. І таму мы вымушаны іх купляць за мяжой, у Расеі. А кошты на газ, нафту, мэталы ўвесь час растуць.

Для Расеі такая сытуацыя надзвычай выгадная. Пад бокам ёсьць суседка з высоказатратнай вытворчасьцю. І нездарма ж адмоўнае сальда Беларусі ў гандлі з Расеяй увесь час узрастае. І калі б не расейскія крэдыты, дык мы, баюся, наагул ужо былі б у яміне. Прыкладна 70% крэдытаў, якія набрала Беларусь, — з Расеі.

Да таго ж Беларусь паступова страчвае расейскі рынак. І адбываецца гэта не таму, што прэзыдэнты дзьвюх краінаў сябруюць ці не сябруюць. Дзейнічаюць эканамічныя законы. Жыхары Расеі, напрыклад, усё часьцей адмаўляюцца купляць беларускія лядоўні і тэлевізары. Бо тыя ж японскія ці карэйскія бяруць значна менш электрычнасьці, а кошты не нашмат розныя. Яны пераходзяць на энэргазьберагальныя тэхналёгіі. Таму ўся бытавая тэхніка сёньня даступная і малавыдатковая, што да спажываньня энэргіі”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-9 (з 9)
Імя:: Oboz Горад:: Tallinn
19.08.2008 18:23

Фиг они что подпишут. Они его уже сколько лет подписывают? Это соглашение - из той же оперы, что и введение российского рубля в Беларуси


Імя:: Mikola Горад:: Litva
19.08.2008 18:50

З гэтым нападам на Грузію і пачварным марадзёрствам Расея ўлезла ў новую халодную і тэхналягічную вайну з Захадам,
Таму палохаць НАТО тым што ўжо ёсьць у Беларусі(радар пад Гансавічамі і цэнтр сувязі з расейскімі шпіёнамі пад Вілейкай) проста сьмешна, НАТО будзе бліжэй біці па новым мішэням у Беларусі, зьменшыцца падлётны час, Беларусі застанецца зьбіраці жалезы на перапрацоўку ў Жодзіна - такая вам карысьць ад гэтай новай і старой беларускай страшылкі для НАТО. Вы лепш думайце як вам вылезці з калёніі Расеі і хутка не пачаці кару грызьці на дрэвах, як у Паўночнай Карэі, замест новыя страшылкі для НАТО інсталяваці,


Імя:: Хороший немец
19.08.2008 19:06

Беларусь-не Литва,и у подстрекателей ничего не получиться. Микола из Литвы,не суди о том в чем некомпетентен.Давно ли подонки Буткявичюса стреляли в своих литовцев,дабы свалить на Советскую Армию.Осмыслением этого у себя займись,в Литве


Імя:: Siarhiej
19.08.2008 20:02

Кітайцам трэба пачаць выдаваць кітайскія пашпарты чукчам, а потым захапіць Сібір для абароны сваіх грамадзян.


Імя:: Фрабел.
19.08.2008 20:10

Каб застацца пры ўладзе,Лукашэнка пойдзе на любую подласць у абдымках з Расеяй.У дыктатара толькі адзін інтэрэс - пазбегнуць таго месца,дзе ён павінен даўно быць.


Імя:: dyk Горад:: Салігорск
19.08.2008 23:07

Рэкрэацыя "Лініі Сталіна" па-сучаснаму...

Мы ўсе ў гэтых гульнях "вялікіх" людзей - проста шчыт на заходніх межах...


Імя:: лоер
20.08.2008 01:17

2 обоз

не зусім так. тут будзе падыходзіць хутчэй аналогія з белтрансгазам - долга-долга прадавалі, але ўрэшце - прадалі, здаецца


Імя:: Уладзімер Русаковіч Горад:: Менск
20.08.2008 01:52

Oboz "Фиг они что подпишут"
Гэтыя дзьве марыянеткі падпішуць, бо Пуцін ужо загадаў сустрэцца і так жа сама загадаў падпісаць толькі праз свайго дарадцу - справа ж вырашаная.
Пуціна ня спыніць нават падпал маскавіцкага пасольства разам з яшчэ недабудаваным "домам Маскелі" на капыл нядаўніх пасьлявыбарных падзеяў у Арменіі сёлета ў лютым.


Імя:: То Хороший немец Горад:: Rodam z BSSR
20.08.2008 07:44

Наўрад ці немец з такімі дзікімі думкамі
можа выйсці на беларускую Свабоду, бо пан нават не можа слова па беларуску выціснуць з сябе, Буткявічюса ведаю асабіста - ён не страляў у сваіх, а быў міністрам абароны незалежнай Летувы,
Савецкая армія сама сканала разам з СССР,
засталіся толькі чэкісты-мачылы, што газам травяць людзей ў Маскве, з танкаў лупяць па школе з дзяцьмі ў Біслане да зьнішчылі да зямлі Грозны, ці кідаюцца з танкамі і бамбавікамі на Грузію,

Камэнтары 1-9 (з 9)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb