Палітыка

М.Марыніч: “Такі гандаль выгодны толькі Расеі”

19.08.2008 15:39

На думку Міхаіла Марыніча, эканамічныя дачыненьні паміж дзьвюма краінамі з кожным годам робяцца ўсё больш спрыяльнымі для Расеі і горшымі для Беларусі.



“Мы чарговым разам выходзім на добрыя лічбы”, — адзначыў кіраўнік Расеі.

На думку былога міністра зьнешнеэканамічных сувязяў Беларусі Міхаіла Марыніча, эканамічныя дачыненьні паміж дзьвюма краінамі з кожным годам робяцца ўсё больш спрыяльнымі для Расеі і горшымі для Беларусі. Спадар Марыніч тлумачыць гэта так:

“У нас вельмі выдатковая эканоміка, выдатковая вытворчасьць. Яны патрабуюць зашмат энэргарэсурсаў. І таму мы вымушаны іх купляць за мяжой, у Расеі. А кошты на газ, нафту, мэталы ўвесь час растуць.

Для Расеі такая сытуацыя надзвычай выгадная. Пад бокам ёсьць суседка з высокавыдатковай вытворчасьцю. І нездарма ж адмоўнае сальда Беларусі ў гандлі з Расеяй увесь час узрастае. І калі б не расейскія крэдыты, дык мы, баюся, наагул ужо былі б у яміне. Прыкладна 70% крэдытаў, якія набрала Беларусь, — з Расеі.

Да таго ж Беларусь паступова страчвае расейскі рынак. І адбываецца гэта не таму, што прэзыдэнты дзьвюх краінаў сябруюць ці не сябруюць. Дзейнічаюць эканамічныя законы. Жыхары Расеі, напрыклад, усё часьцей адмаўляюцца купляць беларускія лядоўні і тэлевізары. Бо тыя ж японскія ці карэйскія бяруць значна менш электрычнасьці, а кошты не нашмат розныя. Яны пераходзяць на энэргазьберагальныя тэхналёгіі. Таму ўся бытавая тэхніка сёньня даступная і малавыдатковая, што да спажываньня энэргіі”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
19.08.2008 18:11

А навошта мадэрнізаваць прамысловасьць пакуль добра ідзе газа-нафтавы гандаль і на чорныя рахункі некалькіх чэкістаў з Крамля і таварышча прэзыдэнта капаюць чорныя міліярды даляраў, Вось калі галечны народ папрэ з віламі ды каламі на Рыгоравіча тады і зачэшуцца, ...выкінуць Сідрскага, потым наступнага.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb