Палітыка

Аляксандра Казуліна прынялі ў "Малады фронт"

19.08.2008 13:56

На паседжаньні Ўправы Аляксандру Казаліну нададзены статус ганаровага сябра "Маладога Фронту".

Пра гэта паведаміў лідэр моладзевай арганізацыі Зьміцер Дашкевіч.

Такое пажаданьне Аляксандар Казулін выказаў пад час учорашняй сустрэчы зь лідэрамі "Маладога фронту" Зьмітром Дашкевічам, Артурам Фінькевічам і Настай Палажанкай.

Камэнтуючы Радыё Свабода гэтае рашэньне арганізацыі, Зьміцер Дашкевіч адзначыў:

«Аляксандар Казулін прайшоў надзвычай складанае выпрабаваньне. І прайшоў яго вельмі годна, баронячы ня толькі сябе, ня толькі сваю волю, але і ўвесь беларускі народ. У гэтым выпрабаваньні мы наколькі маглі былі салідарныя з Аляксандрам Казуліным, праводзілі акцыі ў ягоную падтрымку. І цяпер пасьля вызваленьня зважаючы на тое, што на моладзь прыпадае найбольшы цяжар перасьледу ў барацьбе за волю і незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны, ён выказаў жаданьне далучыцца да Маладога фронту».
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-8 (з 8)
Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
19.08.2008 14:17

Відаць зьдзяцянеў Казулін канчаткова калі да дзяцей пайшоў забаўляцца ў палітыку...
Трэба абавязкова адпачнуці разам з дочкамі і дзе небудзь знайсці працу ў Маскве,


Імя:: Alecha Горад:: Mensk
19.08.2008 14:48

Mikolu z BSSR:
Mikolka, prachnisya, tvoj bssr ujo dayno gauknuysya, mo lepej ujo samomu pakavacj valizki?


Імя:: БР
19.08.2008 16:35

Впал в детство? Или захотел стать вождём пэтэушников?


Імя:: Mikola То Alecha Горад:: Litva
19.08.2008 18:33

Паночку, я адносна шчасьліва зьбег з вашай БССР яшчэ ў мінулым веку, калі маіх бацькоў пасажалі за дрот вам будаваці камунізм,а мне ў тры ракі далі тытул беларускага кулака, а апсьля пасьмяротна
дзед з бацькам атрымалі сакрэтныя прабачэньні Советской власті і Берасьцейскага ЧК,
Вось такія справы да вашага ведама, У ўмовах ЭЗ мае дзеці ужо міліянэры не у вашых рублях, а так бы ў РБ будавалі сталінскі сацыялізм пад кіраўніцтвам старшыні дрэннага калгасу. Пан Казулін паплечнік Лукашэнкі што выкінулі з карыта
з пойлам, за усё жыцьцё ненавучыўся па беларуску, З такімі талентамі і жыцьцёрысам, дрэннымі тармазамі у галаве не трэба пярці ў лідэры нацыі, бо нават сам сябе не здольны валодаць. У гэтым мая
галоўная думка камэнтароў, а вы часам не расейскі шпіён з Мінскага ЧК?


Імя:: Дрыгавіч Горад:: Менск
19.08.2008 18:43

Для БР. А твой бацька здолеў пралезьці ў танкавае вучылішча?


Імя:: навіцкі
19.08.2008 19:30

Здаецца,і тут правакатары (і з беларускай мовай ёсьць).
Мікола, Вы, як сталы чалавек, павінны ставіцца да Казуліна больш карэктна. Аляксандар такі-ж адцярпеў, прачым у няволі. Дык дамо яму 'шчэ шанец.


Імя:: Стары Беларус
21.08.2008 19:32

Mikola Горад:: Rodam z BSSR

Прывітанне, палачанін. Усё Казуліна коцаеш?


Імя:: Mikola2 Горад:: Rodam z BSSR
21.08.2008 20:47

Прывітаньне ўсім фанам Казуліна. Мяне зьдзіўляе неадэкватная рэакцыя і піяр Свабоды на абсалютна спаленага паплечніка Лукашэнкі. Засталося вам яго завязці на прыём ў Белы дом, каб падтрымаў напад Чырвонай арміі на Грузію і будзе лідэр усіх беларусаў у сладзе некалькіх губерній союзного государства. Каб толькі ён у Белым дому не пакалаціў партрэт якога амэрыканца бы ў Менску свайго былога камандзіра.

Камэнтары 1-8 (з 8)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb