Палітыка

А.Лукашэнка: не лічу патрэбным улазіць у канфлікт

19.08.2008 13:44

Грузіна-асэтынскі канфлікт пацьвярджае неабходнасьць “няпростых дзеяньняў” у рамках саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.


“Час простых дзеяньняў і рашэньняў скончыўся”, — заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы ў Сочы з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

“Я хачу вам падзякаваць за тую мудрасьць, якую вы праявілі падчас агрэсіі суседняй краіны, — заявіў Аляксандар Лукашэнка. — Я не лічу патрэбным тут неяк улазіць у гэты канфлікт і казаць пра тое, што глядзіце, якія расейцы такія ці сякія... Усё было зроблена выдатна, вельмі спакойна, мудра і прыгожа”.

Паводле Лукашэнкі, Захад ня змог бы пры вырашэньні канфлікту дзейнічаць так, як Расея, і “зрабіў бы ўсё так, што заварушыўся б увесь сьвет”.

У Сочы Аляксандар Лукашэнка спыніўся ў спа-гатэлі “Радзіма”, які належыць расейскаму алігарху Алегу Дзерыпаску.

Пра гэта паведамляе газэта “Комсомольская права” в Белоруссии".

Нагадаем, старшыня Рады дырэктараў АТ “Русские машины” Алег Дзерыпаска плянуе акцыянаваць МАЗ. З гэтай нагоды ён сустракаўся з кіраўніком Беларусі ў Менску.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Litva
21.08.2008 07:30

Гэта яшчэ адзін ляп Рыгоравіча, трэба было проста памаўчаці, а цяпер разам з Кубай і Сірыяй ў кампаніі самых "выдатных дэмакратаў Сьвету і сяброў Захаду",

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb