Палітыка

Назіральнікаў ад СНД “навялі на развагі”

19.08.2008 13:06

Фармаваньне ўчастковых выбарчых камісіяў “наводзіць на развагі ня толькі журналістаў, але і назіральнікаў місіі СНД”.


Пра гэта сказаў сёньня на брыфінгу ў Менску кіраўнік штабу місіі назіральнікаў ад СНД на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі Наўрыз Айдараў.

Ён пракамэнтаваў на просьбу “Свабоды” той факт, што сярод 70 тысячаў чальчоў участковых выбарчых камісіяў прадстаўнікі апазыцыі складаюць усяго некалькі дзесяткаў чалавек:

“Гэта таксама адна з формаў нашай працы, -- адзначыў Наўрыз Айдараў. – Таму я хацеў бы перадаць журналістам інфармацыю, што на сустрэчах і ў Вярхоўным судзе і ў Генэральнай пракуратуры нас афіцыйна запэўнілі, што па ўсіх пытаньнях такога кшталту парушэньняў нашы назіральнікі маюць права зьвярнуцца ў рэгіянальныя структуры і атрымаць там адказы.

Таму, я думаю, што сёньня наўрад ці патрэбна драматызаваць сытуацыю. Але тым ня менш гэтыя пытаньні знаходзяцца на кантролі тых структураў, якія займаюцца правядзеньнем выбараў. І мы спадзяемся атрымаць ад іх адказ”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Займеннік Горад:: Менск
19.08.2008 13:21

"на сустрэчах і ў Вярхоўным судзе і ў Генэральнай пракуратуры нас афіцыйна запэўнілі, што па ўсіх пытаньнях такога кшталту парушэньняў нашы назіральнікі маюць права зьвярнуцца ў рэгіянальныя структуры і атрымаць там адказы"

ХА-ХА-ХА, какіе ані СМЕШНЫЯ

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb