Палітыка

Лідэр чэскіх сацыял-дэмакратаў наведае Беларусь

Йіржы Пароўбэк

18.08.2008 17:40

Старшыня апазыцыйнай сацыял-дэмакратычнай партыі Чэхіі Йіржы Пароўбэк зьбіраецца наведаць Беларусь.

Мэтай паездкі ёсьць падтрымка беларускіх сацыял-дэмакратаў напярэдадні восеньскіх парлямэнцкіх выбараў.

Гэты намер Й.Пароўбэк выказаў яшчэ ў траўні ў часе сустрэчы з прадстаўнікамі БСДП (Грамада), у прыватнасьці – зь Сяргеем Скрабцом.

Мяркуецца, што ён сустрэнецца ў Беларусі і з ганаровым старшынём партыі Аляксандрам Казуліным, вызваленьня якога дамагаўся разам зь лідэрамі іншых сацыял-дэмакратычных партыяў у сьвеце. Паводле Пароўбка, менавіта эўрапейскія сацыялісты найбольш спрычыніліся да вызваленьня Казуліна.

Плянуецца, што чэскі палітык правядзе некалькі сустрэчаў і ў Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі з мэтай выказаць падзяку за вызваленьне Казуліна і паспрыяць вызваленьню астатніх палітычных вязьняў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb