Грамадзтва

У Парыжы адзначылі 105-годзьдзе Міколы Абрамчыка

17.08.2008 16:01
Тацяна Поклад

У дзень нараджэньня Міколы Абрамчыка актывісты Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня і “Беларускай нацыянальнай памяці” наведалі яго магілу.

Аб 11-ай раніцы на старажытных могілках Пэр-Ляшэз ў Парыжы, дзе пахаваныя славутыя дзеячы Францускай Рэспублікі, сабраліся сябры Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня (БЭЗ).

Як паведамляе БЭЗ у сваёй заяве, каля магілы сябры "Беларускай нацыянальнай памяці" распавялі аб жыцьці і дзейнасьці Міколы Абрамчыка і ўсклалі кветкі, а сьвятар Беларускай грэка-каталіцкай царквы з бэльгійскага Антвэрпэну а. Ян Майсейчык адслужыў паніхіду за ўсіх спачылых змагароў за свабоду Беларусі.

У прамове пасьля набажэнства сябра Рады БНР Зьміцер Піменаў сказаў, што аднаўленьне памяці пра дзеячоў беларускага Адраджэньня ёсьць галоўным абавязкам кожнага сумленнага беларуса:

“Мікола Абрамчык пераняў пасаду ад прэзыдэнта Рады БНР Васіля Захаркі, аднавіў працу Рады БНР. Дзякуючы Абрамчыку Рада БНР набыла другое дыханьне. Памяць пра Абрамчыка – гэта і пытаньне пераемнасьці пакаленьняў. Калі мы маем памяць пра гэтага чалавека – значыць, у нас ёсьць БНР, і ў нас ёсьць Беларусь”.

16 жніўня споўнілася 105 гадоў ад нараджэньня Міколы Абрамчыка (16.08.1903 – 25.05.1970), беларускага грамадзкага і палітычнага дзеяча, публіцыста, інжынэра, прэзыдэнта Рады БНР (сьнежань 1947―1970).

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: cioma
17.08.2008 18:02

Вечная памяць.


Імя:: Сьвядомы
17.08.2008 19:50

Але ж сьв.пам. М. Абрамчык быў праваслаўны...


Імя:: БР
17.08.2008 23:23

@Але ж сьв.пам. М. Абрамчык быў праваслаўны...@

Как будто нашу оппозицию когда-то волновали такие мелочи :) Вон - Поздняк, будучи католиком, явяется одним из активистов БАПЦ и ничего, никто не комплексует по этому поводу. Дело в том, что для белнациков церковь - в первую очередь политическая организация.


Імя:: Зьміцер.
18.08.2008 01:03

Руснацыкі бамбяць праваслаўных у Грузіі і праслаўным усё роўна.
Сьв. памяці М. Абрамчык быў сапраўдным хрысьціянінам.


Імя:: Язафат
18.08.2008 13:40

Сапраўды, для грэка-католікаў няма аніякага значэньня за каго маліцца, бо яны любяць усіх. У дадзеным выпадку ніхто не забараняў праваслаўным сьвятарам і вернікам адпраўляць набажэнства на магіле с.п. Міколы Абрамчыка, аднак, чамусьці, яны не палічылі патрэбным... Відаць сп. Абрамчык бліжэй да сэрца вуніятам...


Імя:: Язафат
18.08.2008 13:45

Спадар БР, на ўсё Вамі сказанае можна паглядзець роўна з супроцьлеглага боку, а менавіта блізкасьць да Бога грэка-католікаў пабуджае іх маліцца за ўсіх людзей. Што тычыцца палітызаванасьці, то праваслаўныя ў гэтым спэктры чалавечага жыцьця займаюць пачэснае месца :)

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb