Палітыка

Гарадзеншчына: Апазыцыю не ўключылі ва ўчастковыя камісіі

13.08.2008 13:56
Міхал Карневіч

У некаторых камісіях адмовіліся даваць дадзеныя пра ўключэньне прадстаўнікоў ад АДС ва ўчастковыя камісіі, але там, дзе зьвесткі ўжо атрыманыя, ніхто ў камісіі не патрапіў.


Іван Крук з Астраўца, які зьбіраецца балятавацца па Івейскай акрузе № 53, кажа, што ад АДС было пададзена сем прозьвішчаў на ўключэньне ва ўчастковыя камісіі.

Крук: “Нікога не ўключылі, нават такога вопытнага чалавека, як былога дэпутата парлямэнту Івана Сьвірыда. Сказалі: ня хочам, хоць і ведаем, што вы прафэсіянал у гэтай справе”.

У Лідзе падобная ж сытуацыя. Расказвае Станіслаў Суднік.

Суднік: “Ніводнага чалавека не ўключылі. Падавалі мы спачатку 10 прозьвішчаў. Потым мяне папрасілі, каб людзі былі дзеяздольныя, і абяцалі ўсіх уключыць. У выніку мы падалі 8 прозьвішчаў і яшчэ, здаецца, 2 камуністы. Але ніводнага чалавека ў камісіі не ўключылі: сказалі, што Суднік няправільна падаў дакумэнты”.

У Смаргоні ад АДС былі пададзеныя на ўключэньне ва ўчастковыя камісіі толькі тры кандыдатуры. Аднак улады праігнаравалі іх. Без тлумачэньняў.

У Горадні прадстаўнікам АДС адмовілі ў інфармацыі пра ўключэньне іх кандыдатур ва ўчастковыя камісіі. Маўляў, прозьвішчы будуць апублікаваныя ў СМІ.

У Слоніме аналягічная сытуацыя. Праўда, сябра БНФ Іван Шэга, які зьбіраецца балятавацца па Слонімскай акрузе № 56, зьвяртае ўвагу на тое, што нікому з тых, чые прозьвішчы падавалі на ўключэньне ў камісіі, з райвыканкаму не тэлефанавалі. А гэта, на думку спадара Шэгі, азначае, што нікога зь іх ва ўчастковыя камісіі не ўключылі.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb