Палітыка

Пракуроры правераць, ці зьбіваў Ільля Шыла міліцыянта

12.08.2008 18:30

На актывіста Салігорскай філіі Маладога Фронту, 15-гадовага Ільлю Шылу, дасланы запыт па факце зьбіцьця супрацоўніка міліцыі падчас маладафронтаўскай акцыі каля расейскай амбасады 11 жніўня


Як паведамляе прэс-служба Маладога Фронту, дакумэнты ўжо перададзеныя ў пракуратуру.

Ільля Шыла быў адным з затрыманых у панядзелак падчас акцыі ў падтрымку Грузіі. На хлопца склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні. Пратакол будзе разглядацца ў камісіі па справах непаўналетніх у Салігорску. 15-гадовага Ільлю пры разгоне акцыі Маладога фронту закавалі ў наручнікі.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
13.08.2008 12:43

Ох ужо гэты Шыла пятнаццацігадовы. Сам-адзін зьбіў на горкі яблык міліцыянта (двух, не, трох... Не, ня меней роты.) І пры гэтым гучна і нецэнзурна размаўляў па-беларуску.Дзесяць гадоў расстрэлу і потым на "пераваспітаніе" ў Сыбір.Да, і штрафу садраць пару мільярдаў - не ва ўсіх райцэнтрах яшчэ лядовыя палацы ёсьць...

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb