Палітыка

А.Красуцкі: “Пэўным сілам патрэбны новы ачаг напружанасьці”

12.08.2008 16:08

Намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Анатоль Красуцкі лічыць, што канфлікт ў Паўднёвай Асэтыі быў патрэбны кіраўніцтву Грузіі


“Гаварыць, што канфлікт быў непрадказальным – было б фальшаваньнем. Момант настаў у сувязі з заявай Грузіі аб магчымым уступленьні ў НАТО. Прыкрыцьцём была фраза пра захаваньне цэласнасьці краіны. Больш глыбіннае палягае ў тым, што пасьля заціханьня канфлікту ў Чачэніі пэўным сілам неабходны быў новы ачаг напружанасьці на паўднёвых межах Расеі.

Кіраўніцтву Грузіі было зацікаўлена пабіць дзьве карты – пад гэтай падставай аднавіць цэласнасьць краіны, увайсьці ў НАТО і прадэманстраваць сваю незалежнасьць ад пазыцыі Расеі.

Што да пазыцыі беларускага боку, то заява МЗС па гэтым пытаньні была цалкам узважаная. Магу сказаць, што цяпер рыхтуецца шэраг заяваў, у тым ліку парлямэнцкіх структураў АДКБ (Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы) – з заклікам знайсьці мірны выхад з сытуацыі. Аднак я думаю, што гэты канфлікт палітычна наўрад ці у бліжэйшы час будзе патушаны, і палітычны яшчэ доўга будзе сур’ёзнай праблемай.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb