Грамадзтва

МЗС: “Казыра павінна свабодна вярнуцца на радзіму”

11.08.2008 19:28

Пра гэта заявіла агенцтву “Інтэрфакс-Захад” намесьніца начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Непаўналетняя беларуская Таня Казыра, якая засталася ў ЗША, можа самастойна прымаць рашэньне аб сваім далейшым лёсе толькі пры дасягненьні 18 гадоў, а таму цяпер яна мусіць вярнуцца ў Беларусь. Такая інфармацыя накіраваная амэрыканскаму боку ў якасьці ноты беларускага МЗС.

"Беларускі бок сыходзіць з таго, што дзяўчынка павінна свабодна вярнуцца ў рэспубліку, заявіла ў размове з агенцтвам Інтэрфакс-Захад намесьніца начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына. У выпадку яе цьвёрдага намеру выехаць у ЗША і гатоўнасьці амерыканскіх уладаў выдаць адпаведны дазвол, яна будзе мець магчымасць аформіць выезд па дасягненьні паўналецьця”.

Як заявіў адвакат службы іміграцыі Сан-Францыска Крыстафэр Кіроскі, які займаецца справай непаўналетняй беларускай дзяўчынкі, яго кліентка жадае падоўжыць тэрмін знаходжаньня ў ЗША яшчэ на паўгода. Цяпер яна мае паўгадавую амэрыканскую візу і адпаведна ўсе правы, каб знаходзіцца ў ЗША на легальных умовах.

Згодна з апошняй інфармацыяй, тэрмін знаходжаньня Тані ў ЗША скончыцца 25 сьнежня.

У той час як барысаўская школьніца застаецца ў амэрыканскім горадзе Пэталума ў сям’і Дэбры і Мануэля Запатаў, астатнія 24 ўдзельнікі дзіцячай паездкі ў ЗША, сёньня вярнуліся ў Менск.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
18.08.2008 07:35

Для дзяўчыны лепш відаць дзе жаці, а калі спадабалася ў ЗША, дык навошта на білеты траціца ды рызыкаваці цярпеці зьдзекі чэкістаў ўсё астатняе жыцьцё ў Беларусі.
МЗС РБ працуе па прынцыпах сталіністаў і НКВД,

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ