Алімпіяда-2008

Першы беларускі мэдаль на Алімпіядзе ў Пэкіне

10.08.2008 12:22

Штангістка Настасься Новікава заняла сёньня трэцяе месца ў спаборніцтвах цяжкаатлетак у катэгорыі да 53 кіляграмаў

У рыўку Новікава адолела 95 кіляграмаў, у штуршку – 118. Такім чынам, у суме дваяборства яна набрала 213 кіляграмаў. Такую самую суму паказала і карэйская цяжкаатлетка Юн Джынхі (Yoon Jinhee). Але карэянка аказалася на 150 грамаў лягчэйшая за Новікаву, таму ёй і дастаўся срэбраны мэдаль.

Алімпійскай чэмпіёнкай з сумай 221 кіляграм упэўнена стала тайляндзкая штангістка Прапавадзі Яраэнратанатаракун (Prapawadee Jaroenrattanatarakoon).

26-гадовая Настасься Новікава была срэбранай прызэркай чэмпіянату сьвету 2007 году, на мінулай Алімпіядзе ў Афінах яна заняла 5 месца.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Алесь Горад:: Магілёў
10.08.2008 20:49

Толькі што глядзеў справаздачу пра ўдзел беларускіх атлетаў у Пеніне па БТ. Казалі пра бронзу Новікавай. Пра ўсё яна расказала, але ня згадала пра галоўнага алімпійца,"высілкамі якога яна дасягнула посьпеху", хоця Навіцкі так падбіваў яе на тую згадку. Ад травеньскага рэфэрэндуму 1995 году лічу што вялікага спорту ў Беларусі больш няма, ёсьць толькі прапаганда, аднак не захапляцца беларускамі, якія ў чарговы раз зробілі мэдаль першымі, не магу. Малайчынка Новікава...

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb