Алімпіяда-2008

Што важней – удзел ці перамога?

08.08.2008 10:35

Алімпіяда – гэта спорт, бізнэс, карупцыя, допінг ці сьвята і радасьць? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.


Ці актуальны сёньня колішні алімпійскі дэвіз – “галоўнае – не перамога, а ўдзел”? Ці нармальна, калі пераможцам Алімпіяды кітайцы, напрыклад, будуць плаціць мільён даляраў (беларусы, дарэчы, сто тысяч, а амэрыканцы – усяго 25 000)?

Старт Алімпіяды азмрочыла вайна ў Паўдзённай Асэтыі


Давайце на два тыдні забудземся на зьдзеклівую фразу “Галоўнае — не перамога, а ўдзел”. Магчыма, яна пасуе для спаборніцтваў у дзіцячых летніках. У сучасным сьвеце, дзе, як калісьці пісаў Чынгіз Айтматаў, колькасьць закінутых шайбаў вызначае перавагі палітычнай сыстэмы, спартовая перамога — гэта ўсё: нацыянальны гонар, шалёныя натоўпы на вуліцах, мільённыя ганарары і мэдалі на грудзях герояў.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Jan Горад:: Minsk
08.08.2008 13:50

Алімпіяду я зь нецярпеньнем чакаю кожныя 4 гады. Яна цікавая перш за ўсё спартовымі змаганьнямі, а тое, што ў спорт дадаюцца праблемы бізнэсу, допінгу, уладныя інтарэсы, спрэчкі, толькі дадае ёй цікавасьці.

Мяркую, што ўдзел у Аліпіядзе ўсё ж важнейшы, чым перамога. Аспрэчыць барона дэ Кубэртэна нельга. Усе, хто выйдзе на старты, -- ужо алімпійцы.А хто атрымае мэдалі -- удвая. Праз гадзіну сядаю да экрану. Шкада, што нявыгадная для нашых гледачоў разьбежка ў часе паміж Пэкінам і намі...


Імя:: Кацярына
08.08.2008 14:08

Мне падаецца, што вялікі спорт, якім і зьяўляецца Алімпіяда, -- гэта перш за ўсё бізнэс і палітыка. Тут круцяцца вялізныя грошы, якія ўкладаюцца ў спартоўцаў, а іх перамогі ў далейшым уплываюць на сусьветны прэстыж краіны. Таму, напэўна, дэвіз "галоўнае – не перамога, а ўдзел" для Алімпіяды цалкам не сапраўдны. Галоўным тут зьяўляецца менавіта перамога, а ўжо ўдзел краіны, фізычная падрыхтаванасьць яе спартоўцаў будзе толькі лакмусавай паперкай яе эканамічнага і палітычнага стану.


Імя:: зяўзятар
08.08.2008 14:32

Нажаль, спорт вышэйшых дасягненьняў сёньня -- гэта найперш не праява нейкіх талентаў асобных людзей, а вынік дзейнасьці вялікай дзяржаўнай і бізнэс-машыны. Таму няма дзяржаваў-"выскачак" у сусьветным спорце -- лепшыя вынікі маюць ЗША, Кітай, Расея, а не Арменія і Брундзі. Нібыта там няма талентаў! Уся справа ў той увазе, якая надаеца спорту, у існаваньні спортовых школаў і так далей


Імя:: Войша Мілавід Горад:: Менск
08.08.2008 14:45

Моя Свеча для Тибета, или Эра Милосердия начинается с нас самих... http://nicolaev.livejournal.com/804923.html

Учора маліўся дзеля дабра Тыбету, Кітаю й Беларусі...
Сёньня малюся дзеля дабра Асеціі, Грузіі й Беларусі...

Когда-то Олимпиада была спортом,
и на время её прекращались все войны...
Потом Олимпиада стала бизнесом и политикой,
и войны давно уже не прекращаются...
О спорте крикуны вспоминают только если
"не наши" обижают "наших", а не наоборот...
А я сам? А я и не путаю Олимпиаду со спортом...


Імя:: Фрабел.
08.08.2008 15:16

Лічу,што галоўнай памылкай ці дажа здзекам і злачынствам было тое, што Кітаю далі права праводзіць Алімпіяду.Гэта вялікае зло праводзіць Алімпіяду на зямлі дзе льецца кроў, дзе чыняць гвалт, дзе кідаюць у турмы людзей за тое, што яны імкнуцца да Свабоды і Дэмакратыі.ГАНЬБА Кітаю і яе ўладзе !!! Ганьба тым краінам і чыноўнікам хто аддаў галасы і спаганіў свята СПОРТА,МІРА,СВАБОДЫ і ДЭМАКРАТЫІ !!!


Імя:: Viktar Горад:: Pinsk
08.08.2008 16:42

Спадарства! Вы заўважылі -- беларуская зборная прайшла па пэкінскім стадыёне ў бела-чырвонай вопратцы. Нічога зялёнага!

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb