Грамадзтва

Зэльцэра ў судовую залю занесьлі на руках

07.08.2008 18:58

На сёньняшняе судовае паседжаньне амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра канваіры заносілі на руках.

Эмануіла Зэльцэра і ягоную сакратарку, грамадзянку Расеі Ўладлену Функ затрымалі ў аэрапорце 12 сакавіка, як толькі яны прыляцелі зь Лёндану. 30 ліпеня пачаўся судовы працэс за зачыненымі дзьвярыма. Зэльцэра і Функ трымаюць у сьледчым ізалятары КДБ. У судовую залю прапускаюць толькі ўдзельнікаў працэсу.

Сьледчыя абвінавачваюць Зэльцэра ў выкарыстаньні фальшывых дакумэнтаў, кантрабандзе наркотыкаў і камэрцыйным шпіянажы. Прадстаўнікі амбасады ЗША выказвалі занепакоенасьць станам здароўя грамадзяніна ЗША, які мае шэраг хранічных захворваньняў.

Цяпер ён сябе адчувае настолькі кепска, што ня можа самастойна падняцца па лесьвіцы на 4 паверх.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Litva
07.08.2008 22:05

Судовая валатузьня з гэтым панам так адрыгнецца Беларусі, што яшчэ доўга прыдзецца адмывацца і пасьля Лукашэнкі,
Прасьцей было яго выслаці адразу туды адкуль прыляцеў калі ў яго былі нейкія праблемы з паперамі, а цяпер яшчэ раз улезлі ў г.... Выпадак проста анекдатычны
- дзядзечка нешта нарабіў за мяжой,што не датычыць Беларусі, а яго з самалёта ў КДБ
і пайшлі паехалі чэкісты ваяваці яшчэ раз з ЗША, Лёгіка прыкладна як у зайца што надумаў каня прыбіці,

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ