Грамадзтва

Магілу Міколы Абрамчыка знайсьці цяжка. Але можна

07.08.2008 15:58

Сябры ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць» праводзяць экспэдыцыю па месцах, зьвязаных зь беларускай прысутнасьцю. Экспэдыцыя пройдзе па Францыі, Швайцарыі, паўднёвых землях Нямеччыны.

"Месца пахаваньня Абрамчыка апошнім часам лічылася згубленым. На працягу некалькіх апошніх гадоў сябры БНП праводзілі дасьледаваньне гэтай тэмы, размаўлялі зь людзьмі, якія былі знаёмыя з Прэзыдэнтам БНР і маглі ведаць месца яго пахаваньня ў Парыжы: Янкам Жучкам, Аляксеям Арэшкам, Зояй Смаршчок-Жэлязоўскай," - паведамляе ініцыятыва «Беларуская нацыянальная памяць».  

З дапамогай айца Аляксандра Надсана і гісторыка Натальлі Гардзіенкі ў беларускай бібліятэцы імя Ф.Скарыны ў Лёндане актывісты ПНП знайшлі фотаздымкі і прыкладны плян. У пошуку значную дапамогу аказаў таксама доктар Янка Запруднік з ЗША, які таксама даслаў некаторыя матэрыялы.

Большасьць здымкаў была зроблена ў 70-х гадах, а таму актывісты БНП ня мелі дакладных арыентыраў, у дадатак на магільнай пліце не было ніякай шыльды ці надпісу. Часткова зьмяніўся і сам сэктар, у якім быў пахаваны Мікола Абрамчык.

«Урэшце рэшт, гэтымі жнівеньскімі днямі атрымалася дакладна вызначыць месца спачыну Прэзыдэнта. Грамада БНП зрабіла невялікую акцыю ўшанаваньня. Прыбралі магілу, запалілі зьнічы, прачыталі малітву і прасьпявалі нацыянальныя гімны,» – паведамляе БНП.

У той жа час, як нам паведамілі прадстаўнікі Рады БНР, месца пахаваньня Абрамчыка было вядомае парыскім беларусам. Некалькі гадоў таму ў той жа самай магіле была пахаваная жонка Міколы Абрамчыка. У кастрычніку 2007 сябры Рады наведалі магілу разам з сынам Абрамчыка Альгердам. На сэсіі Рады БНР было вырашана ўсталяваць там надмагільны помнік.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Ad Rady BNR
07.08.2008 16:18

Udzelmikam ekspedycyi dastatkova bylo zvjarnucca da Rady BNR, i jany b davedalisja dakladnae mesca mahily Mikoly Abramchyka. U kastrychniku 2007 hodu mahilu navedali pradstauniki Rady BNR razam z synam M. Abramchyka, Alherdam, u listapadze 2007 h. na sesyi Rady vyrashana ustaljavac nadmahilny pomnik.


Імя:: цікаўны
07.08.2008 17:01

дык нешта ж занадта таямнічыя сябры Рады - магілу знайшлі, а ніхто, апрэч іх, пра гэта ня ведаў. БНП пералічае вядомых дзеячоў эміграцыі, да якіх яны зьвярталіся, і ніхто ня змог адказаць, дзе яна - гэтая магіла?

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks