Палітыка

Міліцыя зьбірае сьліну апазыцыянэраў

21.07.2008 13:24

Сёньня ў Кобрынскі РАУС быў выкліканы сябра партыі БНФ, прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты ад АДС па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12 Аляксандар Мех.


У паведамленьні для “Свабоды” ён патлумачыў, што сьледчы крымінальнага вышуку лейтэнант Зьміцер Шушкоў цікавіўся, дзе ён быў 3 ліпеня. Акрамя таго, міліцыянты ўзялі ў грамадзкага актывіста адбіткі пальцаў і прымушалі здаць на аналіз сьліну.

“Я адмовіўся і запатрабаваў прадставіць афіцыйны дакумэнт, — кажа спадар Мех. — Міліцыянты заявілі, што нібыта ў іх дакумэнт такі ёсьць, але ён сакрэтны. Тады я напісаў тлумачальную запіску, што адмаўляюся здаваць сьліну на аналіз, бо такое патрабаваньне не падмацаванае дакумэнтам”.

Са словаў Аляксандра Меха, у Кобрынскі РАУС былі, акрамя яго, выкліканы сябра партыі БНФ і грамадзкі актывіст Аляксандар Страчук, а таксама Яўген Лук’янчанка. У абодвух запатрабавалі пісьмовыя тлумачэньні ды ўзялі адбіткі пальцаў.

Яўген Лук’янчанка працуе ў акруговай выбарчай камісіі. Аляксандар Страчук — сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Меха.

“Гэта — частка выбарчай кампаніі, якую праводзіць цяперашняя ўлада ў Беларусі. Гэта маральны ціск, вельмі сур’ёзны. І гэта ўсё распрацавана раней”.

Нагадаем, што пасьля таго як інжынэр ААТ “Белтрасгаз”, сябра партыі БНФ Аляксандар Мех прыняў рашэньне ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, яго звольнілі з працы.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Ден
21.07.2008 13:40

Кто-то сильно наплевал на диктаторский режим. Вот им и надо образец слюны, чтобы найти. Генные лукашенковские инженеры будут вычислять закономерность в структуре ДНК людей, которые потенциально могут наплевательски относиться к Луке.


Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
22.07.2008 06:11

Зноў памылку робяць чэкісты РБ, потым надумаюць мачу, кал і кроў зьбіраці, Колькі непатрэбнай бегатні будзе ў такой
антытэрарыстычнай дзейнасьці? Лепш ужо
пісалі заявы што нічога не ўмеюць і падставілі паважанага прэзыдэнта РБ ў
ганебную пазыцыю...

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks