Палітыка

Кандыдаты атрымаюць па 800 даляраў

17.07.2008 17:40

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына сёньня паведаміла, што дзяржава выдзяляе кожнаму кандыдату ў дэпутаты 1,75 мільёна рублёў (каля 800 даляраў) на падрыхтаваньне агітацыйных і рэклямных матэрыялаў. Л. Ярмошына падкрэсліла, што кандыдатам забаронена выдаткоўваць іншыя грошы на выбарчую кампанію -- ці то свае, ці то ад спонсараў.


„Спонсарская дапамога можа толькі ўносіцца ў фонд, створаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй, і разьмяркоўвацца пароўну паміж усімі кандыдатамі ў дэпутаты. Але тых, хто жадае аказаць такую дапамогу, няма” — дадала яна.

Лідзія Ярмошына таксама паведаміла, што доўгатэрміновая місія назіральнікаў за выбарамі ад Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе прыедзе ў Беларусь 11 жніўня. А напярэдадні выбараў прыбудзе яшчэ каля 300 назіральнікаў з АБСЭ.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: FDC Горад:: Overseas
17.07.2008 20:28

У РБ прыдумалі прынцыпова новую сістэму рэклямаваньня кандыдатаў на дэпутата, а калі іх назьбіраецца на месца 1000 чалавек, то збанкруцяць усю дзяржаву.
Лепш калі лезе да уладнага карыта, няхай хоць сваі грошы вываліць на самарэкляму - прадасьць сваю карову, каня, казу тады будзе ведаць колькі ўлада каштуе. Л.Ярмошына нешта вельмі хітра накруціла - уся Эўропа будзе сьмяяцца калі збанкруціць пана прэзыдэнта.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks