Грамадзтва

Штрыхі да біяграфій затрыманых: А.Койпіш, П.Кур'яновіч, І.Богдан, С.Высоцкі

11.07.2008 17:12

Антон Койпіш: Нарадзіўся ў Менску ў 1986 годзе. Сябра партыі БНФ і руху "Бунт", удзельнік моладзевых палітычных акцый. Сустаршыня перадвыбарчага штабу В.Вячоркі. Матэматык, з трэцяга курсу БДУ адлічаны за палітычную актыўнасьць. Пакараны штрафам у 3 500 000 рублёў паводле крымінальнай “справы 14-ці”. Сталы ўдзельнік акцыяў памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, якія праходзяць у Курапатах.
 
Павал Кур’яновіч: Нарадзіўся ў 1990 годзе ў пасёлку Лясны каля Менску. Навучэнец радыётэхнічнага каледжу. Сёлета адлічаны з апошняга курсу за ўдзел у масавых палітычных акцыях. Актывіст грамадзкай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”. Пакараны абмежаваньнем волі паводле крымінальнай “справы 14-ці”. Ад моманту спаўненьня 18 гадоў — паўналетняга ўзросту — агулам адбыў 45 сутак адміністрацыйнага арышту. Цікавіцца гісторыяй, культурай, сучаснай беларускай літаратурай і музыкай.
 
Ільля Богдан: Нарадзіўся ў 1987 годзе ў Менску. Студэнт трэцяга курсу недзяржаўнага Беларускага інстытуту правазнаўства. Сябра моладзевага крыла партыі БНФ, актыўны ўдзельнік грамадзка-палітычных і масавых вулічных акцыяў. Аматар рыбалкі, любіць прыроду, цікавіцца электроннай музыкай.
 
Сяржук Высоцкі: Нарадзіўся ў Менску, мае каля 40 гадоў. Скончыў гістарычна-паліталягічны факультэт Менскага пэдынстытуту (цяпер — Пэдунівэрсытэт імя Максіма Танка). Адзін з кіраўнікоў незарэгістраванай патрыятычнай арганізацыі "Беларуская партыя Свабоды". Прадстаўляе Беларускі нацыянальна-вызвольны рух у Маскве.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Nira
12.07.2008 09:59

койпіш пакараны на штраф, а не на абмежаванне волі


Імя:: Антось Койпіш Горад:: Менск
20.08.2008 20:06

Дзякую за добрае апісаньне маёй біяґрафіі, але ж дазволю сабе зрабіць некалькі ўдакладненьняў з мэтай зрабіць гэты ваш артыкул крышачку больш дакладным.
Па-першае, я прысуджаны да штрафа ў 3 500 000 рублёў, а не да абмежаваньня волі.
Па-другое, на конт перакладаў на лацінку твораў - я спрабаваў гэта рабіць толькі на самым-самым пачатку сваёй грамадзкай дзенасьці, калі яшчэ ня меў добрага разуменьня, што сапраўды карысна Беларусі. Да таго ж я тады наўпрост шчэ ня ведаў, што йснуюць добрыя трансьлітаратары ды перакладчыкі з наркамаўцы на тарашкевіцу... Карацей, я быў бы вам вельмі-вельмі ўдзячны, калі б вы скасавалі гэта сказ з вашага апісаньня маёй біяґрафіі.
Па-трэцяе, я сябра ня толькі БНФ, але й руху БУНТ. У БНФ я ад пачатку лета 2008-га, а ў рухе БУНТ ад пачатку лета 2007-га.
Па-чацьвёртае, я самы папулярны беларускамоўны блёґер у сьвеце згодна рэйтыґу Яндэкса. Мой блёґ - coipish.livejournal.com
Ну й па-пятае зараз я сустаршыня прадвыбарчага штабу В.Вячоркі. :)))

Яшчэ раз вялікі дзякуй. :))


Імя:: вэб-рэд
25.08.2008 18:41

Антосю Койпішу i Nira: дзякуй за заўвагу, выправілі

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks