Слухаць
Цяпер у эфіры
Вечаровы эфір
Наступная праграма

Палітыка

“У “Белым легіёне” не рыхтавалі тэрарыстаў”

10.07.2008 13:00

Аляксандар Мілінкевіч асабіста знаёмы зь некаторымі затрыманымі КДБ былымі сябрамі “Белага легіёну”. Ён запэўнівае, што сьледзтва ступіла на памылковы шлях.


“Белы легіён” ніколі не займаўся падрыхтоўкай тэрарыстаў, гэта была вайскова-патрыятычная арганізацыя, якая ўжо гадоў 5 не дзейнічае. Там людзі займаліся спортам, вывучалі гісторыю, мову. Я ведаю многіх з гэтых людзей, я супрацоўнічаў зь імі і не лічу, што гэтыя людзі на штосьці такое могуць быць здольныя. Гэта нармальныя беларускія патрыятычныя людзі”.

Спадар Мілінкевіч цалкам адкідае вэрсію, што нібыта актывісты апазыцыі могуць быць датычныя да выбуху 4 ліпеня ў Менску.

“Гэта не ў стылі актывістаў грамадзянскай супольнасьці, і за апошнія гады мы прадэманстравалі, што выступаем выключана за мірны шлях, за мірныя акцыі пратэсту і грамадзянскае непадпарадкаваньне”.

Але на думку Мілінкевіча, ва ўладзе ёсьць людзі, якія хацелі б у сувязі з выбухам пачаць кампанію ціску на апазыцыю.

“Я лічу, што гэта вельмі памылковы шлях, Беларусь зараз у такім стане, калі трэба аб’ядноўвацца нават людзям розных поглядаў, і калі незалежнасьць Беларусі, напрыклад, пад пагрозай, у бліжэйшыя гады можа вырашыцца лёс Беларусі, то трэба не дзяліцца на чужых і сваіх, не шукаць ворагаў, а спрабаваць аб’яднацца, і тым больш не імітаваць вось такія сьледзтвы”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: васіль
10.07.2008 13:43
гэта не памылка ўлады, гэта памылка мілінкевіча. нельга так несур'ёзна ацэньваць дзеянні гэтага рэжыму, які спланаваў, падрыхтаваў, здзейсніў крывавы тэракт, і зараз разыгрывае далей карту знішчэння актывістаў апазіцыі.
Камэнтары 1 (з 1)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal