Палітыка

“Не сьвята, а дэманстрацыя моцы і велічы ўладаў”

03.07.2008 10:51
Вячаслаў Ракіцкі

Пра зьмест і форму сьвяткаваньня Дня незалежнасьці гаворыць філёзаф Валянцін Акудовіч.


“Дзень незалежнасьці 3 ліпеня -- гэта штучна створанае сьвята, і на яго беларусы забудуцца, як толькі ў краіне зьменіцца ўлада. Гэтаксама, як ужо забыліся на дзень кастрычніцкай рэвалюцыі.
Хіба мы можам уявіць калёны танкаў на вуліцах Лёндану, Прагі, Бэрліну?

Што да формы сьвяткаваньня, дык яна (і гэта відавочна ўсім) ёсьць копіяй сьвятаў расейска-савецкай імпэрыі. Але і паводле сутнасьці гэта сьвята такое ж самае, бо гэта і не сьвята, а дэманстрацыя моцы і велічы ўладаў. І разам з тым еднасьці беларускага народу вакол гэтай улады. Пра апошняе выразна сьведчыць сьпяваньне гімна ўсёй краінай. Які фарс!.. Хацеў бы я ведаць, ці хаця б адзін з тысячы беларусаў насамрэч памятае тэкст гімна?! Дарэчы, я зусім ня ўпэўнены, што і сам Аляксандар Рыгоравіч ведае яго на памяць.

Форма і зьмест сьвяткаваньня Дня незалежнасьці яскрава робіць відавочным адзін вельмі сумны для нас факт: і беларуская ўлада, і беларускае грамадзтва ў сваёй сутнасьці ўсё яшчэ застаюцца антыдэмакратычнымі і мілітарнымі. Хіба мы можам уявіць калёны танкаў на вуліцах Лёндану, Прагі, Бэрліну?.. Рытарычнае пытаньне”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Мiкола Турынскiй
03.07.2008 22:46

Якая моц улады?У нас 40 самалётау,а лятаюць 20.Як у таго Папандопулы 5 кулямётау, а працуюць толькi 2.I так ва усiм войску.Перад развалам Саюза я быу на зборах афiцэрскага састава i нам казалi,што БВА на правядзенне сучаснага боя хопiць 50 хвiлiн.А цi можна параунаць БВА з цяперашнiм узбраеннем Беларусi. У БВА разоу у 20-50 было больш i тэхнiкi i людзей.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks