Палітыка

Ю.Беленькі: патрэба легітымізаваць палату

24.06.2008 15:33

“Удзел у фарсе, які арганізуе рэжым — гэта ёсьць дапамогай. Удзел апазыцыйных сілаў у выбарчым фарсе — вельмі важны крок у накірунку да легітымізацыі палаты прадстаўнікоў”, — кажа намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі.


КХП-БНФ байкатуе выбары ў Палату прадстаўнікоў.

“Людзі, якія часам называюць сябе апазыцыянэрамі, будуць дапамагаць рэалізоўваць гэты плян. Яны пасьлядоўна працуюць на ўсіх кампаніях, якія абвяшчае рэжым. Яны будуць вылучаць сваіх кандыдатаў і заклікаць людзей прыйсьці на гэтак званыя выбары”, — крытыкуе спадар Беленькі ўдзельнікаў выбарчай кампаніі.

“Спадар Лукашэнка, выступаючы з пасланьнем, заявіў: нам трэба легалізаваць палату прадстаўнікоў, Значыць ёсьць дастаткова вострая патрэба, каб надаць статус легітымнасьці гэтаму органу ўлады. Гэта можа сьведчыць пра тое, што рыхтуецца нейкі, магчыма, рэфэрэндум па аб’яднаньні з Расейскай Фэдэрацыяй. Калі ўсясьветная супольнасьць легалізуе Палату прадстаўнікоў, любы аншлюс будзе зацьверджаны гэтай палатай і фармальна будзе выглядаць законным”, — разважае палітык.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: лоер
24.06.2008 16:20

само існаваньне кхп як легальнай партыі - гэта легітымацыя рэжыму, бо ёсьць прызнаньнем палітычнай улады дыктатара. кхп кожны дзень дзейсна прызнае права лукі на абсалютную ўладу ў беларусі.


Імя:: Вiцязь
24.06.2008 19:19

Тыя апазыцыянерчыкi, якiя пабягуць на запрашэньне лукашывага на выбары, стануца такiмi ж злачынцамi, як й ён сам.


Імя:: з боку
24.06.2008 20:27

нешта ня ў тэму, спадар лоер! што да чаго?! калі не ведаеце ўжо што напісаць, то лепш і не пішыце нічога...


Імя:: alex Горад:: minsk
24.06.2008 20:43

I am agree with the facts of Belenky


Імя:: W Горад:: Paris
25.06.2008 12:48

само існаваньне кхп як легальнай партыі - гэта легітымацыя рэжыму, бо ёсьць прызнаньнем палітычнай улады дыктатара. кхп кожны дзень дзейсна прызнае права лукі на абсалютную ўладу ў беларусі.
==================
pality4naja partyja - heta NGO, niauradavaja arhanizacyja, spadar Loer
Bielenki kazha usio slu6na - viadzecca pra lehitymizacyju palatki

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb