Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Алесь Бяляцкі
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

“Міліцыянты служаць не народу, а ўладзе”

20.06.2008 16:51

Праваабарончы цэнтар “Вясна” мае зьвесткі пра дзясяткі скаргаў грамадзкіх актывістаў з рэгіёнаў на дзеяньні міліцыі. Некаторыя зь іх дайшлі да суду.

Грамадзкі актывіст Міхаіл Калінкевіч з пасёлку Рудзенск на Меншчыне — сябра аргкамітэту, які выступае супраць будаўніцтва ў Пухавіцкім раёне заводу ядахімікатаў расейскай кампаніі “Август”. За гэты пратэст, як пераконвае суразмоўца, яго перасьледуе раённая міліцыя:

“Даслалі позву ў суд, прычым заднім днём. 16 чэрвеня я быў у Генэральнай пракуратуры. Мяне прыняў пракурор Міхаіл Ваула. Ён паабяцаў мне, што разьбярэцца ў сытуацыі. Пасьля гэтага ўчастковы міліцыянт на аўтамабілі дзяжурыў ля майго дому паўдня.

Канфліктная сытуацыя зь міліцыянтамі паўтараецца. Я разумею, што міліцыянты служаць не народу, а ўладзе. У мяне столькі шмат матэрыялаў на гэтую тэму, што можна кнігу напісаць”.

Далей расказвае гомельскі праваабаронца, юрыст Леанід Судаленка:

“Прыгадваю свой выпадак. Міліцыянты Савецкага раёну Гомелю не дазвалялі мне прапісацца па месцы жыхарства жонкі і дзяцей. Запалохвалі: “Мы вас увогуле выселім з гэтай кватэры!” Я зьвярнуўся ў суд, і суд прыняў рашэньне на маю карысьць”.

Паводле Леаніда Судаленкі, не заўсёды сябры апазыцыі ў рэгіёне зьвяртаюцца ў суд на міліцыянтаў. Суразмоўца называе прычыны гэтага:

“На маю думку, такая агульная сытуацыя ў краіне. Людзі ня вераць цяперашняй судовай сыстэме. Дый яшчэ матэрыяльныя выдаткі ўплываюць. Перадусім трэба аплочваць пошліны і паслугі адваката”.

На Берасьцейшчыне нядаўна быў асуджаны маёр міліцыі, першы намесьнік начальніка Маларыцкага РАУС Віталь Вандзіч. Ён на допыце зьбіў юнака Анатоля Смалева. У судзе інтарэсы пацярпелага абараняў сябра апазыцыі, юрыст Уладзімер Малей.

“З крымінальнай справы стала вядома, што раней было ажно шэсьць зваротаў грамадзянаў наконт Вандзіча. Ён выбіваў зьвесткі з падазроных сваімі кулакамі. Улада заплюшчвала на гэта вочы, а міліцыянт быў упэўнены, што яго прыкрыюць. Але ж прысуд ён атрымаў: 6 гадоў турмы ўзмоцненага рэжыму”.

У судзе, як кажа Ўладзімер Малей, міліцыянт Вандзіч хітраваў і даводзіў, што пацярпелы нібыта сам разьбіў сабе галаву і вусны. Але ў судзе прысутнічалі сьведкі са Століна і Жабінкі, дзе міліцыянт служыў раней і гэтаксама зьбіваў людзей.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: навіцкі Горад:: з Магілева
20.06.2008 22:51
У Магілеве, калі цябе паб'юць міліцыянты, судзьдзя, не гледзячы на судмедэкспэртызу, дае пацярпеламу сідзельцу яшчэ й штрафу наўздагон. І сьведкі не дапамагаюць. І гаспадарчы-ж суд такі...

Імя:: Renessaince Горад:: Mensk
23.06.2008 10:06
Спадар Малей увогуле малайчына, прабіўны. Я яго з часоў унівэру паважаю.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile